Свет3838

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аднавіць стасункі з прэзідэнтам ЗША Трампам і назваў іх публічную сварку ў жывым эфіры «вартай шкадавання». 

Марк Рутэ. Фота: AP

«Я выразна сказаў яму, што мы сапраўды павінны паважаць тое, што прэзідэнт Трамп ужо зрабіў для Украіны… Я абсалютна перакананы, што ЗША хочуць прывесці Украіну да працяглага міру. І важна, каб прэзідэнт Зяленскі знайшоў спосаб аднавіць свае стасункі з амерыканскім прэзідэнтам», — заявіў Рутэ.

Марк Рутэ паведаміў Бі-бі-сі, што двойчы размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля сустрэчы ў Белым доме.

Ён дадаў, што дазвол першай адміністрацыі Трампа на продаж супрацьтанкавай ракетнай сістэмы Javelin даў Украіне магчымасць «даць адпор».

«Мы сапраўды павінны аддаць Трампу належнае», — дадаў ён.

Каментары38

  • За караблём!
    01.03.2025
    Як працадаўца гэтага Руты скажа, так той і будзе раіць. Ягоны працадаўца - НАТА, то бок ЗША. Працадаўца Зяленскага - украінцы. Яны будуць раіць яму, што рабіць!
  • Фэйспалм
    01.03.2025
    Зяленскі ўчора ў чарговы раз даказаў усім адэкватным людзям, што ён не здолны дамаўляцца. Ён паводзіць сабе, як пакрыўджаны дзяцёнак, яго наругалі адныя дарослыя дзядзькі і ён пабег скардзіцца на іх іншым дарослым.
    Ён таленавіты комік/актор, але палітык з яго нікудышні
  • user
    01.03.2025
    Рюте с момента прихода Трампа сидит на двух стульях

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць