Лукашэнка забараніў міністру культуры прымаць на працу нават самых таленавітых дзеячаў, калі тыя выступалі супраць рэжыму. І гэта не ўсё
Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць выступы 2020 года нельга.

Аляксандр Лукашэнка ў часе кадравых назначэнняў у сацыяльны блок урада выказаўся наконт таго, як ставіцца да работнікаў тых або іншых сфер, якія выступалі супраць рэжыму.
«Ёсць нейкія родныя, блізкія, знаёмыя. «Я лічу, што яны вельмі таленавітыя, — я цытую некаторых міністраў. — Таму яны павінны працаваць». Нягледзячы на тое, што яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары да часу пад венікам. У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць нельга.
«Мы перажылі з вамі гэты перыяд. Трэба ўмець прабачаць. Трэба ўмець. Калі гэта магчыма. Але калі чалавек парушыў, пераступіў закон, свядома гэта зрабіў, якое тут можа быць прабачэнне? Я гэта кажу ў гэтым коле таму, што ну як можна прабачыць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт… усе публічныя. І калі вы парушылі дзесьці парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы — публічныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адмыслова звярнуўся да міністра культуры не прабачаць нават самых таленавітых.
«Таму Руслан (міністр культуры Руслан Чарнецкі — НН), калі ў цябе там ёсць нейкія хістанні (ну як, гэта вось ён у кінематаграфіі можа кіно зняць, больш ніхто…), трэба гэта спыніць. Ты — дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова», — сказаў Лукашэнка.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Вот как вы думаете, Черчилль бы,Тэтчер, Рейган—до такого бы опустились? А эта сбежавшая из «Вожыка» карикатура на человека—в порядке вещей. То есть еще раз: о его системе ценностей—есть только его собственная громадная раскормленная задница,его отпрыски,его любовницами и все. Даже верных холуев.он не раздумывая ,отправит в топку ради себя.
Когда же уже…