Беларускія навукоўцы з дапамогай ДНК-тэхналогій адновяць выгляд знатнай жанчыны, якая жыла ў Тураве ў XII стагоддзі
У рамках даследаванняў плануецца ўдакладніць яе біялагічны ўзрост, рост і іншыя асаблівасці.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
4 сакавіка загадчыца аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны інстытута Наталля Пачобут, а таксама супрацоўнікі аддзела антрапалогіі Мікалай Памазанаў і Валянціна Віннікава наведалі археалагічную экспазіцыю «Старажытны Тураў».
З кіраўніцтвам і захавальнікамі Тураўскага краязнаўчага музея супрацоўнікі інстытута абмеркавалі пытанні, звязаныя з фондамі і навукова-даследчай працай з археалагічнымі матэрыяламі Тураўскага сабора пачатку 70-х гадоў XII стагоддзя. Экспазіцыя музея, прысвечная старажытнаму Тураву размяшчаецца ў павільёне, узведзеным у 2005 годзе над раскапаным падмуркам старажытнага храма, разбуранага, як лічыцца, землятрусам 1230 года.

Асобную ўвагу даследчыкі надалі жаночаму пахаванню, захаванаму ў 2005 годзе метадам пераносу саркафага. Прынялі меры, каб палепшыць яго экспанаванне.
Навукоўцы плануюць даследаваць гэтыя парэшткі і ўдакладніць біялагічны ўзрост, рост і іншыя марфалагічныя асаблівасці пахаванай асобы, выкарыстоўваючы метады гісталогіі, лічбавай рэнтгенаграфіі і камп’ютарнай рэканструкцыі знешняга аблічча з прымяненнем ДНК-тэхналогій.
Даследаванні дазволяць больш дэталёва і дакладна аднавіць знешнасць жанчыны, якая належала да эліты Тураўскага княства XII стагоддзя, і пашырыць уяўленне пра сацыяльны склад насельніцтва гэтага рэгіёна ў старажытнасці.
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
-
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя
-
«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары