Грамадства66

У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывачку»

Відэа з Андрэем Лапатнёвым выйшла на канале Butusov Plus. Мы даведаліся пра беларуса больш.

Андрэй Лапатнёў. Скрыншот з канала «Бутусаў Плюс»

Андрэю Лапатнёву 33 гады. Па звестках Digital Intelligence Team, ён сапраўды беларус, нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Віцебску. На ўкраінскім відэа ён кажа, што вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, але з базаў «Кіберпартызанаў» вядома толькі, што Лапатнёў скончыў Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогіяў.

У яго дзве малыя дачкі, але з жонкай ён у разводзе.

Лапатнёў змяніў вельмі шмат месцаў працы — ён працаваў у будаўнічых фірмах, пякарнях, заводзе «Марка», пладоваагароднінным камбінаце і іншых фірмах. Па стане на 2023 год віцебчук працаваў у будаўнічай фірме. На яго нумар зарэгістраваны актыўны акаўнт у анлайн-казіно.

Лапатнёў меў праблемы з законам. У яго больш за дзясятак адміністратывак за п'янкі. Таксама яго чатыры разы судзілі — за ўжыванне наркотыкаў па ч. 1 арт. 328 і за парушэнне рэжыму. З 2017 па 2019 гады ён правёў у калоніі №12 для рэцыдывістаў у Оршы.

Андрэй Лапатнёў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

На відэа Лапатнёў кажа, што збіраўся ехаць на працу ў Еўрасаюз. Але вырашыў ужыць наркотыкі, і яго зноў затрымалі. Пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

У Лапатнёва выспеў план — нелегальна выехаць з Беларусі праз Расію. Ён даехаў да Масквы, але 2 красавіка 2024 яго затрымалі. Паліцэйскія прапанавалі яму кантракт на вайну — маўляў, тады пакарання не будзе. Па словах Лапатнёва, яго падманулі, паабяцаўшы, што на вайну ён не паедзе, будзе тылавіком.

«Хто мне дасць аўтамат, калі я наркаман? Думак пра тое, што буду ваяваць, у мяне не было, што я буду з аўтаматам некуды ісці, у некага страляць… У мяне зрок мінус 3, у каго я магу стрэліць», — расказаў палонны беларус.

Андрэй Лапатнёў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У выніку Лапатнёў усё ж паехаў на вайну, трапіў у 123-ю мотастралковую брыгаду. Ён паўтара месяца вучыўся на палігоне, а пасля паўтара месяца працаваў у штабе.

Ён не спрабаваў звязацца з беларускімі ўладамі або сваякамі, а таксама падаў заяву на расійскае грамадзянства.

Пасля гэтага яму далі заданне — быць «адкрывачкай». Гэта чалавек, які ў складзе групы ідзе наперад і «ўскрывае» пазіцыі праціўніка — коштам свайго жыцця. Там Лапатнёў і трапіў у палон. Цяпер просіць, каб яго абмянялі і вярнулі ў Беларусь.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Elon
    10.03.2025
    Але самае сумнае што такіх "лапатневых" пол-беларуси асабліва ўсходняй.
  • а каго вы там сярод Беларускіх служак маскоўскай эмпэрыі спрабавалі адшукаць Уніяцкага святара?
    11.03.2025
    зэкі, да нарыкі як ў нас кажуць...так, а каго вы там сярод Беларускіх служак маскоўскай эмпэрыі спрабавалі адшукаць Уніяцкага святара, Мастака з тэатра Батлейцы ?))
  • БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння
    11.03.2025
    Андрусь,

    водка і недахоп нацыяналізму. цікава, ўладальнікі Маскоўскай імперыі: ратнэбергі, пуціны, кабаевы, кадыравы і г.д маці паштоўку ў РБ даслалі ? падзякавалі за тутэйшага сына, вернага служку эмпэрыі Хана Джучы і Івана Жахлівага (як пісаў К. Маркс і нашы гісторыкі ) ?

    БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т

Цяпер чытаюць

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Усе навіны →
Усе навіны

36-гадовая айцішніца вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт — хоча стаць анколагам10

Расія заявіла, што больш не звязаная абмежаваннямі на разгортванне ракет сярэдняй і меншай далёкасці10

Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты

Мінінфарм забараніў кнігі Муракамі і Бёрджэса9

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію6

Заслужаная артыстка Беларусі прызнавалася ў любові да Адэсы. А цяпер сыграла ў прапагандысцкім фільме «пра СВА»10

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?5

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць