Вайна

Беспілотнікі атакавалі прамысловыя аб’екты ў Калужскай, Растоўскай і Варонежскай абласцях Расіі

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што за вечар серады і ноч на чацвер СПА перахапілі 77 украінскіх беспілотнікаў.

AP Photo/Efrem Lukatsky, File

У Калужскай вобласці пасля атакі дронаў, пра адбіццё якой паведамілі мясцовыя ўлады, пачаўся пажар на прамысловым прадпрыемстве ў Дзяржынскім раёне, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Адзін з супрацоўнікаў начной змены атрымаў лёгкае раненне, заявіў кіраўнік рэгіёна Уладзіслаў Шапша. У Хваставіцкім раёне ў выніку падзення БПЛА была пашкоджаная сувязевая вышка і лінія электразабеспячэння, дадаў ён.

У Растоўскай вобласці пасля падзення дрона ў Шолахаўскім раёне адбылося ўзгаранне на тэрыторыі неназванага прамысловага аб’екта. Часовы выканаўца абавязкаў губернатара Юрый Слюсар сцвярджае, што адбыўся «ландшафтны пажар». На аб’екце ніхто не пацярпеў.

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў позна ўвечары ў сераду паведаміў пра атаку БПЛА на рэгіён, у выніку якой узнік пажар на адным з «аб’ектаў інфраструктуры». Пра які канкрэтна аб’ект ішла гаворка, ён не ўдакладніў. Пазней губернатар расказаў у тэлеграме, што пажар быў патушаны, адзначыўшы, што пацярпелых няма, але небяспека атакі БПЛА ў рэгіёне захоўваецца.

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што за вечар серады і ноч на чацвер СПА перахапілі 77 украінскіх беспілотнікаў: 30 — над Бранскай вобласцю, 25 — над Калужскай, па шэсць — над Курскай і Варонежскай, па пяць — над Растоўскай і Белгародскай абласцямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць