Грамадства

Яшчэ перад трыма пунктамі пропуску на мяжы пабудуюць зоны чакання з электроннай чаргой

У Беларусі плануюць пабудаваць новыя зоны чакання з электроннай чаргой яшчэ каля трох пунктаў пропуску на мяжы з Еўрасаюзам, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага, пасля мадэрнізацыі пунктаў «Брэст» і «Казловічы» ўлады працягнуць развіваць памежную інфраструктуру і на іншых напрамках.

Наступным аб’ектам стане пункт пропуску «Бераставіца» на мяжы з Польшчай. Там у найбліжэйшы час плануюць пачаць будаўніцтва пляцоўкі для электроннай чаргі. Завяршыць праект хочуць да канца 2026 года.

Яшчэ адну такую зону плануюць стварыць каля пункта «Грыгароўшчына» на латвійскім напрамку. Будаўніцтва павінна пачацца летам, а скончыцца ў наступным годзе.

Змены закрануць і літоўскі кірунак. Каля пункта «Каменны Лог» ужо існуе пляцоўка пры лагістычным цэнтры, але яе не заўсёды хапае пры вялікіх чэргах. Таму ўлады хочуць пабудаваць асобную зону менавіта для электроннай чаргі. Пачатак будаўніцтва запланаваны на наступны год.

Такія пляцоўкі дазваляюць загадзя рэгістраваць транспарт у сістэме электроннай чаргі і ствараюць больш зручныя ўмовы для кіроўцаў і пасажыраў падчас чакання перасячэння мяжы. У ДМК лічаць, што гэта дапаможа зменшыць нагрузку на пад’езды да пунктаў пропуску і зробіць працэс больш арганізаваным.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць