Свет

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Былых міністраў абароны Кітая Вэй Фэнхэ і Лі Шанфу прыгаварылі да смяротнага пакарання з двухгадовай адтэрміноўкай выканання прысуду. Як паведамляе дзяржаўная прэса, Вэй і Лі абвінавачваліся ў карупцыі, піша Бі-бі-сі.

Аляксандр Лукашэнка і Лі Шанфу падчас прыезду кітайскага міністра ў Мінск у жніўні 2023 года. Фота: president.gov.by. Лукашэнка тады назваў яго «самай медыйнай персонай свету»

Кітайскае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» тлумачыць, што двухгадовая адтэрміноўка, якую вайсковы суд у чацвер даў двум былым міністрам, фактычна азначае, што праз два гады смяротны прысуд заменяць на пажыццёвае зняволенне без права на датэрміновае вызваленне.

Маёмасць абодвух міністраў канфіскавалі.

Вэй Фэнхэ займаў пасаду міністра абароны з 2018 па 2023 год. Лі Шанфу замяніў яго ў сакавіку 2023-га, але прабыў міністрам толькі да кастрычніка. Пры гэтым ён знік з публічнай прасторы яшчэ раней — за два месяцы да афіцыйнай адстаўкі.

Лі Шанфу прыязджаў 16 жніўня ў Мінск, і Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

У кітайскай арміі нядаўна адбылася чыстка сярод вышэйшага каманднага складу. Кітайская эмігранцкая прэса публікавала чуткі пра тое, што военачальнікі рыхтавалі звяржэнне лідара КНР Сі Цзіньпіна, але паводле афіцыйнай версіі шматлікія звальненні былі звязаны з барацьбой з карупцыяй.

У лютым старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што армія «прайшла рэвалюцыйную загартоўку ў барацьбе з карупцыяй».

Перад гэтым у студзені абвясцілі, што пад следствам знаходзяцца самы высокі чын у вайсковай іерархіі — намеснік старшыні Цэнтральнай вайсковай рады (ЦВР), 75‑гадовы генерал Чжан Юся (старшынёй з'яўляецца сам Сі Цзіньпін), — і яшчэ адзін высокапастаўлены вайсковец.

Яшчэ крыху раней, у кастрычніку 2025 года, адхілілі і выключылі з Камуністычнай партыі дзевяць генералаў, якія займалі высокія пасады, у тым ліку трох членаў ЦВР.

У выніку ў складзе ЦВР замест звыклых сямі членаў у студзені засталося толькі двое: Сі і генерал Чжан Шанмін, які курыраваў барацьбу з карупцыяй у арміі.

За 13 гадоў пры ўладзе Сі Цзіньпін неаднаразова запускаў маштабныя антыкарупцыйныя кампаніі.

Спецыялісты па кітайскай палітыцы адзначаюць, што старшыня Сі падчас гэтых кампаній не толькі сапраўды змагаецца з карупцыяй, але і ўхіляе палітычных канкурэнтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары80

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць