Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»
Яна была выкарыстана для атакі на нафтаперапрацоўчы завод у расійскім горадзе Туапсэ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра «істотныя вынікі» ў ракетнай праграме краіны пасля выпрабаванняў і першага баявога прымянення ракеты «Доўгі Нептун», піша «Українська правда».
«Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя — тысяча кіламетраў. Дзякую нашым украінскім распрацоўшчыкам, вытворцам і вайскоўцам. Працягваем працаваць дзеля забеспячэння ўкраінскай бяспекі», — напісаў Зяленскім у сваім тэлеграм-канале.
Паводле крыніц украінскага выдання «Українська правда», ракета «Доўгі Нептун» была выкарыстана для атакі на нафтаперапрацоўчы завод у расійскім горадзе Туапсэ.
У канцы 2023 года стала вядома, што Украіна распрацоўвае новую мадыфікацыю ракеты для айчыннага ракетнага комплексу «Нептун», які першапачаткова быў створаны для паражэння варожых караблёў.
Каментары