Грамадства

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рыхтуе змены для маркетплэйсаў. Адно з іх тычыцца вяртання грошай пакупнікам за няякасныя тавары — прапануецца, каб гэта рабіў маркетплэйс. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык, піша «Анлайнер».

Цяпер у заканадаўстве ёсць агульная норма аб тым, што інтэрнэт-пляцоўка павінна садзейнічаць спажыўцу ў абароне яго правоў. МАРГ хоча канкрэтызаваць абавязкі маркетплэйсаў.

— Плануем, што ў законе аб абароне правоў спажыўца з'явяцца нормы, якія будуць казаць пра тое, што калі тавар няякасны, то інтэрнэт-пляцоўка павінна яго прыняць і перадаць прадаўцу і забяспечыць вяртанне грашовых сродкаў, — сказала Іна Гаўрыльчык.

Калі крама не спяшаецца вяртаць пакупніку грошы, то гэта робіць маркетплэйс. А потым ён вырашае пытанне з крамай, каб тая вярнула яму выплачаныя грошы.

Прадстаўніца МАРГ патлумачыла, што ў маркетплэйсаў ёсць інструменты ўздзеяння на крамы, напрыклад, магчымасць адключыць прадаўца ад пляцоўкі, калі ён не выконвае патрабаванні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Ці дазволяць аплату толькі безнаяўнымі?

Яшчэ адно з новаўвядзенняў для інтэрнэт-гандлю, якое прапануе МАРГ, — дазволіць аплату толькі безнаяўным спосабам. Цяпер пакупнік можа выбіраць, як разлічвацца — наяўнымі або карткай.

Пакуль сярод дзяржорганаў, якія павінны ўзгадніць змены ў заканадаўства, няма адзінага меркавання.

— Улічваючы трансгранічнасць інтэрнэт-гандлю, лічбавізацыю, многія інтэрнэт-крамы гатовыя перайсці толькі на безнаяўны разлік. У гэтай частцы нас падтрымлівае і Нацыянальны банк, і Міністэрства па падатках і зборах, таму што гэта празрыстасць плацяжоў.

Паглядзім, выстаіць гэтая норма пры працэдурах ўзгаднення ці не. Спрэчкі пакуль ідуць, будзем сачыць, за што прагаласуе большасць узгадняючых інстанцый.

Што яшчэ чакаць інтэрнэт-крамам

З 11 ліпеня ў інтэрнэт-пляцовак з'явяцца новыя абавязацельствы: у пакупнікоў павінна быць магчымасць запоўніць электронную форму замовы да таго, як ён завершыць яго афармленне.

Акрамя гэтага, у пакупніка павінна быць магчымасць падаць зварот аб парушэнні правоў спажыўцоў у электроннай форме.

— Сёння суб'екты гаспадарання не абавязаныя адказваць на электронны зварот, калі толькі яны самі не прынялі для сябе такую пастанову. Для дзяржаўных органаў такі абавязак ёсць, а вось для іншых арганізацый няма.

Як патлумачыла Іна Гаўрыльчык, часам офіс інтэрнэт-крамы знаходзіцца вельмі далёка ад спажыўца, туды нязручна дабірацца, таму хочуць прадугледзець, што інтэрнэт-крамы павінны будуць адказваць на электронныя звароты.

Уладальнік інтэрнэт-пляцоўкі таксама будзе абавязаны:

  • прадастаўляць пакупніку пацвярджэнне заключэння дагавора;
  • прымаць меры па выкананні прадаўцамі патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, абароне інфармацыі, у тым ліку персанальных даных;
  • спыняць продаж тавараў, абмежаваных да абароту;
  • аказваць садзейнічанне спажыўцам у абароне.

Новыя патрабаванні да пунктаў выдачы заказаў

Прадстаўніца МАРГ звярнула ўвагу, што пункты выдачы заказаў не з'яўляюцца гандлёвымі аб'ектамі, таму на іх не распаўсюджваюцца такія патрабаванні, як да крам.

Паводле яе слоў, гэты сегмент «выпаў з рэгулявання», таму ўводзяцца патрабаванні, якая інфармацыя павінна быць у пунктах выдачы заказаў.

Гэта ў тым ліку поўнае найменне і месцазнаходжанне ўладальніка ПВЗ, нумары кантактных тэлефонаў і адрас электроннай пошты ўладальніка, рэжым працы, назва інтэрнэт-рэсурсаў і прадаўца, чые тавары ён выдае. Пункты выдачы заказаў таксама абавязаны будуць аказваць садзейнічанне пакупнікам у абароне правоў спажыўцоў.

Навязаць платныя падпіскі стане складаней

З нормаў, якія запрацуюць ужо зусім хутка, прадстаўніца МАРГ нагадала аб змене правілаў аказання паслуг электрасувязі.

З 1 красавіка стане складаней выпадкова аформіць платныя падпіскі, якія нярэдка станавіліся сюрпрызам для абанентаў мабільных аператараў. Пра існаванне падпіскі абаненты нярэдка даведваліся пасля спісання грошай.

Па словах Іны Гаўрыльчык, МАРГ адпрацоўвае звароты ад абанентаў на гэтую тэму, «паволі грошы вяртаюцца», але праблему трэба было вырашаць сістэмна, таму ў заканадаўства ўнеслі змены.

З 1 красавіка згода абанента на падпіску павінна быць дакладна зафіксавана — напрыклад, трэба праставіць адзнаку аб згодзе ў асабістым кабінеце, накіраваць USSD-запыт або СМС, падаць заяву ў сэрвісным цэнтры аператара або скарыстацца электронным лічбавым подпісам.

— Вось тады чалавек будзе разумець, на што ён падпісваецца. Таму што аператары мала таго, што дапускалі гэта парушэнне, пайшлі яшчэ далей і пачалі прапаноўваць платную паслугу па кантролі за такімі падпіскамі. З нашай пазіцыі гэта навязванне дадатковых платных паслуг плюс яшчэ да таго парушэння, якое ўжо было, а навязванне ў нас не дапускаецца. Таму расцэньваю гэта як вельмі добрую навіну для спажыўцоў, — рэзюмавала прадстаўніца МАРГ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы распавядаюць пра дактыласкапію на ўездзе ў Грузію. Спецыяльна для грамадзян Беларусі?3

У Іраку забіты адзін з лідараў «Ісламскай дзяржавы»1

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў7

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі72

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

Блогерка скрала дзіця вомбата ў ягонай маці. Гэта абурыла ўсю Аўстралію4

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам6

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць