Грамадства88

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу

У Беларусі працягваюць узмацняць кантроль за грамадзянамі. Цяпер патрабаванне загадзя паведамляць пра паездкі за мяжу закранула і настаўнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сталічная настаўніца расказала, што днямі адміністрацыя школы паведаміла ўсім супрацоўнікам пра неабходнасць падаваць тлумачальныя запіскі на імя дырэктара пры кожнай паездцы за мяжу.

«Падаваць інфармацыю пра намер выехаць за мяжу трэба загадзя. У запісцы патрабуюць указаць, калі, куды, з якой мэтай і на які час вы збіраецеся выехаць», — тлумачыць суразмоўца.

Паводле слоў настаўніцы, гэта неабходна рабіць нават тады, калі паездка адбываецца падчас адпачынку або на выходных.

Раней пра падобную практыку было вядома ў БДУ. З 1 студзеня 2024 года супрацоўнікаў абавязалі паведамляць пра паездкі і кантакты за мяжой. 

У лістападзе 2023 года забаранілі проста так выязджаць за мяжу чыноўнікам. Для паездкі за мяжу, не звязанай з працай, яны абавязаны падаваць адпаведную заяву за дзесяць дзён да выезду. У заяве павінны быць указаны краіны, куды плануе ехаць чыноўнік, а таксама краіны транзіту, мэта паездкі, адрасы знаходжання і кантактныя даныя заяўніка.

Каментары8

  • Абу
    18.03.2025
    Підагогі неўзабаве будуць даваць справаздачу, колькі разоў у дзень яны думкамі звярталіся да правадыра (трэба мінімум 10). За што бароліся, як кажуць.
  • ...
    18.03.2025
    Таму што педагогі — апора лукашызму
  • даведка
    18.03.2025
    Правильно, чтобы не стали неожиданностью признания о фальсификации выборов.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца22

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ2

ГрамадстваАбнаўляецца2

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць