Нерухомасць44

«Як у Лондане ці Мадрыдзе». У Брэсце будуюць незвычайны жылы комплекс з цаной метра ад 4300 рублёў

Брэст працягвае здзіўляць. Хутка ў цэнтры горада на вуліцы Фаміна, 33 пачнецца будаўніцтва комплексу дамоў, знешні выгляд якіх натхнёны лонданскай і мадрыдскай архітэктурай. Клінкерны фасад, функцыянальныя планіроўкі, прасторныя тэрасы — усё ўжо можна ацаніць на візуалізацыях, піша Onliner.

Забудоўшчыкам выступае «Палессежылбуд». Жылы комплекс атрымаў назву «.ЦЭНТР». Ён размесціцца на скрыжаванні вуліц Гогаля і Фаміна. Квартал аб'ядноўвае дзве ключавыя лакацыі горада: набярэжную і парк культуры і адпачынку. Недалёка ад дома знаходзіцца Брэсцкая крэпасць і гарадскі сад.

Тэрыторыя каля дома будзе абгароджана. Там уладкуюць дзіцячую пляцоўку, велабокс і зоны адпачынку. На першых паверхах прадугледжаны камерцыйныя памяшканні: магазіны, кафэ і пункты выдачы заказаў.

Вонкава дом будзе вылучацца фасадамі ў еўрапейскім стылі, выкананымі з клінкернай цэглы.

— Новы дом увасобіць у сабе тэндэнцыі сучаснай еўрапейскай архітэктуры, — упэўнены забудоўшчык. — Перш за ўсё, гэта будзе прыгожы будынак з фасадамі, якімі захочацца любавацца. Мы пастараліся падкрэсліць перавагі Брэста як паўднёвага горада.

У парадных запраектаваны месцы для захоўвання калясак, веласіпедаў і іншага інвентара. 

Кватэры ў доме будуць мець сярэднія і па факце самыя запатрабаваныя плошчы — ад 59 да 82 кв. м. Яны ўжо паступілі ў продаж. Кошт метра — ад 4300 рублёў.

Забудоўшчык чакае, што першымі пойдуць кватэры з тэрасамі і балконамі на два бакі. Такія планіроўкі лічацца рэдкасцю.

Першы дом у комплексе будзе здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2025 года.

Каментары4

  • Берасцеец
    19.03.2025
    А гэта дакладна праект будзе рэалізаваны ў Берасці, а не ў Маскве якой? Бо ўзапраўды, калі перайсці ў спасылку да Анлайнера, то там ё рэндар, дзе машыны з расейскімі нумарамі, паўсюль напісала "этаж", а не "паверх", у тым ліку асноўная назва "центр", а не "цэнтр". Хтосьці нешта пераблытаў.
  • дочка Максима Дизайнера
    19.03.2025
    Дизайнер пераязджае ? )
  • А за углом Хит с мухами и Гнилоопт
    20.03.2025
    дочка Максима Дизайнера, Лучше в погреб

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць