«Калі я буду патрэбны ў Беларусі, я пастараюся зрабіць штосьці ў Беларусі».

Былы банкір і прэтэндэнт у прэзідэнты на выбарах-2020 Віктар Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення, якая прайшла ва Украіне, адказаў на пытанне, ці вернецца ў палітыку.
«Калі я буду патрэбны ў Беларусі, я пастараюся зрабіць штосьці ў Беларусі. Калі я буду патрэбны толькі сваёй сям’і, ну што ж, у мяне на наступны год годная пенсія (магчыма, маецца на ўвазе, што пенсійны ўзрост падыдзе. — НН)».
«За гэтыя суткі я даведаўся, што нічога не спынілася», — адзначыў Бабарыка. — «А раз яно жыве, то і мы будзем жыць».
Ён дадаў, што нельга забываць пра зняволеных, трэба спрыяць іх вызваленню.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары