Грамадства1717

«Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся». Боты як па метадычцы каментуюць вызваленне палітвязняў

Прапагандысцкія сеткі аператыўна адрэагавалі на навіны аб вызваленні новай групы палітвязняў. Сабралі асноўнае.

Сустрэча Алеся Бяляцкага. Фота: «Наша Ніва»

Першым чынам боты пачалі абясцэньваць ахвяры зняволеных, задаючы рытарычнае пытанне:

«А што гэтыя людзі зрабілі для Беларусі?»

І самі ж прапануюць традыцыйныя адказы:

«Нічога», «Ледзь не давялі Беларусь да вайны».

Каб узмацніць градус нянавісці, у ход ідуць параўнанні са смеццем і непатрэбнымі рэчамі:

«Выкінулі смецце», «Усю шалупень непатрэбную выкідваюць», «Адпрацаваны матэрыял».

Сустракаюцца і каментары, дзе аўтары быццам бы сумняваюцца ў рашэнні ўладаў:

«Дарэмна выпусціў», «Дарэмна», «Не ведаю, можа, дарэмна».

Аднак асноўны націск робіцца на прагназаванне канфліктаў. Боты з усіх сіл імкнуцца давесці, што вызваленне новай групы палітзняволеных прывядзе да абвастрэння супярэчнасцяў унутры дэмакратычных сіл:

«Ціханоўская цяпер у шоку. Як яны ўсе ўладу дзяліць будуць? Бедная Света», «У Светы траур. Толькі ад Сярожы адбілася, а тут цэлы натоўп канкурэнтаў у барацьбе за еўрапейскія гранты. Бяда!», «Свеце трэба падрыхтаваць бухгалтэрыю. Банкір прыехаў».

Іншыя падхопліваюць гэтую тэму, называючы палітычныя працэсы шоу або цыркам:

«Новая гульня — хто будзе прэзідэнтам», «А вось і другі сезон пачаўся. Сярога не выцягваў. Новыя персанажы будуць», «Зараз пачнецца другі сезон гумару. Будзем глядзець усім светам. Ох, цяпер пачнуць брудам паліваць усіх і ўсё», «Вам Ціханоўскага мала? Вырашылі ўвесь тэатр сабраць», «Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся», «У брыгадзе скамарохаў папаўненне. Пачынаецца новая серыя шапіто».

Асобная ўвага ў метадычках надаецца вонкаваму выгляду вязняў. Прапаганда цынічна сцвярджае, што турэмныя ўмовы пайшлі людзям на карысць:

«Як з курорта прыехалі», «Усе выглядаюць значна лепш, чым былі. Сытыя і задаволеныя».

Асабліва груба боты каментуюць канкрэтных асоб. Вось што пішуць наконт выгляду Марыі Калеснікавай:

«У Калеснікавай фэйс ледзь у аб’ектыў улез», «Калеснікава як на курорце пабывала».

Не абмінулі ўвагай і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:

«Памаладзеў», «Выглядае лепш, чым раней», «Чым кармілі? Як пасля санаторыя…».

На фоне абраз палітвязняў боты актыўна прасоўваюць наратыў пра моц і самастойнасць дыктатара. Яны імкнуцца давесці, што ў перамоўным працэсе апошняе слова застаецца выключна за Лукашэнкам:

«Усё робіцца на ўмовах Лукашэнкі!!! Бацька — сіла!!!», «Лукашэнка чарговы раз паказаў сваю высакароднасць і тое, што ён нікога не баіцца!», «Ніякага ціску Лукашэнка не баіцца!! Навошта іх утрымліваць у турме? А як дамовішся, і яны быццам бы спрацавалі, і для краіны санкцыі знятыя», «Бацька красава. Угода агонь», «Лукашэнка проста прыгажун».

Яшчэ адзін папулярны тэзіс тычыцца эканоміі сродкаў. Прапагандысты спрабуюць пераканаць аўдыторыю, што вызваленне — гэта спосаб пазбавіцца ад лішніх выдаткаў:

«Ён іх выпусціў, каб не карміць 120 чалавек. Далоў іх з балансу падаткаплацельшчыкаў», «Няхай іх усіх на ўгнаенні памяняюць. Няма чаго дармаедаў утрымліваць», «Каб гэта былі людзі, то яны засталіся б у Беларусі».

І, вядома, боты не забываюць чарговым разам выказацца адносна Святланы Ціханоўскай, імкнучыся поўнасцю нівеліраваць яе ролю ў працэсе:

«Ніякай заслугі Ціханоўскай няма. Амерыканцы паабяцалі купляць беларускі калій у абмен на вызваленне палітзняволеных», «Яна тут прычым? Санкцыі не яна накладвала і ўвогуле яна каго-небудзь сустрэла з іх сёння?», «У Беларусі Ціханоўская ніхто».

Каментары17

  • Бтм
    14.12.2025
    З расейскімі ботамі зразумела. Але калі з'явіцца артыкул пра тутэйшых ці тутэйшага бота-троля ".", "Ну-ну", "Найперш не галасі!", "Ботам" і іншыя назвы.
  • Казімір
    14.12.2025
    З аднаго боку - бессэнсоўны набор прымітыўных абразаў і здзекаў гопнікаў з губазіку і ліміты з амапу. А з іншага - беларускія падаткаплатнікі павінныя ведаць, на якіх дэгенератаў рэжым марнуе іхныя грошы. І канешне ж гэта дадатковы доказ таго, што люстрацыя неабходная. Як і тое, што арганізацыі кшталту губазіку, КДБ, амапу, унутраных войскаў, а таксама ідэалагічныя пасады павінныя быць скасаваныя
  • Бабарыка Молодец
    14.12.2025
    Если Бабарыка сможет добиться аудиенции у Трампа. То Трамп смог бы сменить в одно мгновение ока режим Лукашенки, и поставить Бабарыку президентом.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць