Здароўе

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Мільёны людзей у свеце штодзённа не высыпаюцца, ігнаруючы рэкамендаваныя для дарослых мінімум 7 гадзін сну. Аднак навукоўцы б'юць трывогу: новае маштабнае даследаванне, якое ахапіла 3143 акругі ЗША, паказала, што хранічны недастатковы сон наўпрост скарачае працягласць жыцця. Выкарыстоўваючы звесткі за 2019‑2025 гады, навукоўцы выявілі значную адмоўную карэляцыю: чым менш людзі ў акрузе недасыпалі, тым даўжэй яны жылі.

Фота: Guido Mieth Getty Images

Новае маштабнае даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Арэгонскага ўніверсітэта аховы здароўя і навукі, паказвае на важнасць сну для здароўя і даўгалецця.

Мільёны амерыканцаў штодня спяць недастаткова, то бок, менш за 7 гадзінаў за ноч для дарослага чалавека. Вядома, што недастатковы сон павялічвае рызыку заўчаснай смерці ўвогуле. Але раней не даследавалася, як менавіта ён уплывае на працягласць жыцця на мясцовым узроўні, у асобных акругах і штатах ЗША, вельмі розных па геаграфіі, дабрабыце і ладзе жыцця.

Фота згенераванае нейрасеткай

Для аналізу навукоўцы выкарысталі звесткі апытанняў Цэнтраў кантролю і прафілактыкі захворванняў за перыяд з 2019 да 2025 года, ахапіўшы ўсе 3143 акругі ЗША.

Вынікі паказалі, што у сярэднім чым лепш людзі спалі, тым даўжэй жылі.

Каб пацвердзіць значнасць сну, даследчыкі выкарыстоўвалі складаныя статыстычныя мадэлі, уключыўшы ў іх іншыя вядомыя чыннікі рызыкі смерці, такія як курэнне, нездаровае харчаванне і брак фізічнай актыўнасці.

Выява згенераваная нейрасеткай

З усіх фактараў, уключаных у першую мадэль, толькі курэнне змяншала працягласць жыцця болей, чым недастатковы сон (адмоўны каэфіцыент -0.31 у курэння супраць -0.18 у недасыпання). У другую мадэль дадалі атлусценне і дыябет. Але недастатковы сон застаўся адным з самых значных фактараў (-0.08), саступаючы сілай уздзеяння толькі курэнню (-0.28) і хваравітаму атлусценню (-0.18).

Аўтары кажуць, дастатковы сон мае велізарнае значэнне для здароўя і можа стаць фактарам, які дапаможа павялічыць даўгалецце ў доўгатэрміновай перспектыве. Даследванне паказвае, што дастатковы сон моцна ўплывае на працягласць жыцця незалежна ад узроўню даходу, доступу да медыцынскіх паслуг ці геаграфіі.

Аўтары падкрэсліваюць, што недастатковы сон — гэта менш за 7 гадзін рэгулярнага сну за ноч для дарослага чалавека. Гэтая лічба грунтуецца на сумесным заключэнні Амерыканскай акадэміі медыцыны сну і амерыканскага Таварыства даследавання сну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі31

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца4

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць