Грамадства66

Узрост моладзі могуць павялічыць у Беларусі да 35 гадоў

На гэты момант узрост гэтай сацыяльнай групы ў краіне заканадаўча вызначаны ад 14 да 31 года, але згодна з класіфікацыяй СААЗ, маладымі лічацца людзі да 44 гадоў.

Узроставыя межы маладосці ў Беларусі могуць быць пашыраны да 35 гадоў — гэтае пытанне знаходзіцца на этапе абмеркавання, паведаміла «Спутніку» намесніца міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.

«Гэтае пытанне знаходзіцца ў распрацоўцы, скажам так. Трыццаць адзін год для моладзі — на мой погляд, ужо дастаткова. (Але) працуем над гэтым пытаннем, абмяркоўваем, існуюць розныя пункты гледжання. Перыядычна гэтае пытанне ўздымаецца», — сказала яна, адказваючы на адпаведнае пытанне Sputnik у кулуарах патрыятычнага форуму моладзі Саюзнай дзяржавы, які адкрыўся ў Мінску 19 сакавіка.

Раней такую ініцыятыву выказалі прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Беларусі. Паводле іх меркавання, павелічэнне ўзросту моладзі да 35 гадоў справядлівае на фоне павышэння пенсійнага ўзросту. Таксама прыводзіўся і такі аргумент: многія пары ствараюць сем’і, нараджаюць дзяцей, калі ім ужо за 30 гадоў. Пры гэтым муж і жонка ўжо не маюць статусу маладой сям’і, а значыць, пазбаўленыя розных ільгот.

Паводле Белстата на 1 студзеня 2024 года, колькасць маладых людзей у краіне складала 1 628 339 чалавек — амаль 18% насельніцтва краіны.

Згодна з класіфікацыяй узростаў СААЗ, маладымі лічацца людзі да 44 гадоў. Тыя, каму 45-59 гадоў, адносяцца да сярэдняга ўзросту, 60—74 гады — да пажылога, 75—90 — да старасці. Перыяд даўгалецця надыходзіць у тых, хто пражыў больш за 90 гадоў.

Каментары6

  • Žvir
    19.03.2025
    Prezydentaū heta nia tyčycca, u ich moladzievy ūzrost nie limitujecca,.. kali što.
  • Барадзед
    19.03.2025
    Answer, а пенсионный?
  • Answer
    19.03.2025
    Барадзед, сделают, как в РФ

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць