Інвестыцыйны праект у галіне вытворчасці квадрацыклаў рэалізуе ТАА «МатЭра», якая стала новым рэзідэнтам індустрыяльнага парку «Вялікі камень», паведамляецца на сайце парку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
У прапанаванай лінейцы будзе шэсць мадэляў, у тым ліку для кіроўцаў розных узростаў. Ад аналагаў беларускія квадрацыклы будуць адрознівацца, як дэкларуецца, больш высокай магутнасцю рухавіка і вялікай грузападымальнасцю.
Вытворца плануе ў асноўным прадукцыю экспартаваць, але штосьці дастанецца і беларусам.
Летась выпуск квадрацыклаў асвоіў таксама мінскі «Мотавелазавод».
Каментары