Здароўе

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Новае даследаванне паказала, што мікрапластык не проста пераносіць бактэрыі — ён дапамагае ім станавіцца ўстойлівымі да антыбіётыкаў нават пры іх адсутнасці ў навакольным асяроддзі. Гэта ўяўляе сур’ёзную пагрозу для здароўя людзей.

Мікрапластык. Фота: Wikimedia Commons

Часціцы мікрапластыку шырока распаўсюджаны ў прыродзе, а сцёкавыя воды сталі адной з асноўных крыніц іх назапашвання. Адначасова з гэтым навукоўцы адзначаюць рост устойлівасці бактэрый да антыбіётыкаў, што ў многім звязана з уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя. Вядома, што бактэрыі ўтвараюць калоніі на паверхні мікрапластыку, ствараючы так званую «пластысферу».

Як піша Scitech Daily, навукоўцы Бостанскага ўніверсітэта (ЗША) даследавалі, як мікрапластык уплывае на развіццё ўстойлівасці бактэрый ва ўмовах, блізкіх да рэальных. Яны пратэставалі тры тыпы пластыку: полістырол (выкарыстоўваецца ў упакоўцы, напрыклад, пенапласт); поліэтылен (з яго вырабляюць пакеты з зашпількай zip-lock); поліпрапілен (ужываецца ў кантэйнерах і бутэльках).

Часціцы пластыку памерам ад 10 мікраметраў да 0,5 міліметра змясцілі ў асяроддзе з бактэрыямі кішэчнай палачкі (Escherichia coli) на 10 дзён. Кожныя два дні навукоўцы правяралі, наколькі павялічылася ўстойлівасць бактэрый да чатырох антыбіётыкаў: ампіцыліну, цыпрафлаксацыну, доксіцыкліну і стрэптаміцыну.

Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Applied and Environmental Microbiology, паказалі, што незалежна ад памеру і канцэнтрацыі, мікрапластык спрыяў развіццю ўстойлівасці кішэчнай палачкі да ўсіх чатырох антыбіётыкаў.

Яшчэ адна трывожная выснова даследавання заключаецца ў тым, што бактэрыі захоўвалі ўстойлівасць да антыбіётыкаў нават пасля таго, як мікрапластык і антыбіётыкі былі выдалены з навакольнага асяроддзя.

Як адзначаюць аўтары, іх высновы ставяць пад сумнеў распаўсюджанае ўяўленне пра тое, што мікрапластык — гэта проста пасіўны пераносчык устойлівых бактэрый, і падкрэсліваюць яго ролю як актыўнага ачагу эвалюцыі ўстойлівасці да супрацьмікробных прэпаратаў.

Асабліва небяспечным аказаўся полістырол, які прыводзіў да найвышэйшага ўзроўню ўстойлівасці. Адзін з ключавых механізмаў — фарміраванне біяплёнкі, якая павышае выжывальнасць бактэрый і іх супраціўляльнасць антыбіётыкам.

Як адзначаюць спецыялісты, атрыманыя вынікі падкрэсліваюць неабходнасць тэрміновых мер па барацьбе з забруджваннем мікрапластыкам у рамках стратэгіі па змяншэнні антымікробнай устойлівасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць