Грамадства11

Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт

У бальніцах Гомеля з'явіліся плакаты з інструкцыяй, што рабіць у выпадку тэракту. Праблема ў тым, што гэта рэкамендацыі для грамадзян Расіі.

Фота: «Флагшток»

У адной з медустаноў Гомеля з’явіліся плакаты на тэму «Тэрарызм — пагроза грамадству». На іх ёсць інструкцыя, што трэба рабіць у выпадку пагрозы тэракту, піша «Флагшток».

Мяркуючы па плакаце, наведвальнікі медустановы павінны ўзяць з сабой расійскі пашпарт і патэлефанаваць у ФСБ Расіі. Уся справа ў тым, што плакаты ў гомельскія бальніцы закупілі ў Расіі.

Фота: «Флагшток»

Праз сэрвісы дзяржзакупак у 2024 годзе расійскія плакаты з назвай «Тэрарызм — пагроза грамадству» закупаліся як мінімум 15 разоў.

Плакаты з рэкамендацыяй звязвацца з расійскай спецслужбай куплялі медыкі, ВНУ, выканкамы, фонд сацыяльнага страхавання і нават Камітэт дзяржкантролю.

Як выявілася, у Беларусі такія плакаты проста не выпускаюцца.

Каментары1

  • Мх
    25.03.2025
    А "базай" гэтаму ёсць "агульназрумелая" расейская мова. Спачатку усё расеізавалі, "какая разніца на каком языке", а цяпер ўжо можна "выпадкова" замяняць кантэнт на "правільны", паступова прывучаючы людзей да думкі, што у нас ужо ФСБ і расейскія пашпарты. Паглядзіце, усе РАУСы і розныя каляміліцэйскія структуры (пракуратуры, суды, іншыя ўсякія "следкомы" маюць вонкавае аздабленне выключна па расейску). Хаця праваахоўныя структуры павінны быць нацыянальна-арыентаванымі. Калі б панавала расейская мова, учыніць такую "інфармацыйную дыверсію" было б больш складана. (Як мінімум давялося б рабіць плакаты па беларуску).

Цяпер чытаюць

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку5

У 44 гады памерла сястра беларускага загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень8

У Вярхоўным судзе не змаглі патлумачыць, калі зноў стануць даступныя расклады судовых пасяджэнняў1

Праўладнага гомельскага актывіста пасля затрымання за «экстрэмізм» не ўзялі на канцэрт у Мінск. Ён пакрыўдзіўся4

Украінцы ўдарылі «Хаймарсам» па расійскім пункце кіравання ў Суджанскім раёне3

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі4

Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 600 грамаў1

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць