Свет33

Японцу, які палову стагоддзя чакаў смяротнага прысуду і быў апраўданы, прызначылі $1,5 мільёна кампенсацыі

Акруговы суд прэфектуры Сідзуока пастанавіў, што цэнтральны ўрад Японіі павінен выплаціць 89-гадоваму Іваа Хакамада кампенсацыю ў памеры амаль 1,5 мільёна даляраў ЗША. Мужчына правёў у зняволенні 47 гадоў і 7 месяцаў, чакаючы выканання смяротнага прысуду, але ў выніку быў апраўданы, піша Kyodo.

Фота: Eugene Hoshiko / AP

Хакамада працаваў на заводзе па вытворчасці пасты місо. У 1966 годзе яго арыштавалі па абвінавачанні ў рабаванні і забойстве свайго начальніка, ягонай жонкі і двух дзяцей. На допыце мужчына прызнаўся ў забойстве, але падчас суда заявіў, што прызнанне было выбіта пад катаваннямі.

У 1968 годзе акруговы суд Сідзуокі прысудзіў Хакамаду да смяротнага пакарання, а ў 1980-м гэта рашэнне пацвердзіў Вярхоўны суд Японіі. Увесь гэты час Хакамада ўтрымліваўся ў камеры смяротнікаў. У 2011 годзе яго ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як чалавека, які найбольш працяглы час прабыў у чаканні смяротнага прысуду.

У 2014 годзе справа была накіравана на перагляд. У судзе Сідзуокі ўстанавілі, што ДНК Хакамады не супадае з генетычным матэрыялам, знойдзеным на месцы злачынства. Пасля гэтага мужчыну вызвалілі, але Вышэйшы суд Токіа ў 2023 годзе пакінуў у сіле рашэнні аб паўторным разглядзе справы.

У верасні 2024 года суд Сідзуокі апраўдаў Хакамаду, прызнаўшы тры выпадкі фальсіфікацыі доказаў. Экспертызы, згодна з якімі кроў на адзенні з кантэйнера з місо належыць ахвярам і нібыта самому Хакамаду, былі прызнаны несапраўднымі. Суд указаў, што прызнанне, зробленае на допыце, было «фактычна сфабрыкаванае» і атрымана «праз фізічны і псіхалагічны гвалт».

Каментары3

  • 130369
    25.03.2025
    А сэнс? Хоць 1,5тмільярда дай яму. Сэнс? У чалавека забралі жыццё.
  • Тэкля
    25.03.2025
    130369, Сэнс у тым, што вярнулі добрае імя. Жыццё, канешне ж, страчанае. Мяркую, што і сваякі гэтага чалавека шмат перажылі. Такім чынам, кампенсацыя за маральныя пакуты і для яго, і для блізкіх гэтага чалавека. Хоць такім чынам кампенсавалі. Па-іншаму тут нічога нельга зрабіць
  • Сэнс
    26.03.2025
    130369, у нас бы растралялі, толькі каб кампенсацыю не плаціць! Ну сапраўды, нахалеру яму ўжо грошы? Жыццё і так лічы скончылася. (Іронія)

    Не ясна, чаму генетычную экспертызу не зрабілі гадоў 10-20 назад. Напэўна, ў Японіі таксама блюдуць "чэсць мундзіра". Дзякуй Богу, не так упарта, як у нас.

    Пакаранне невінаватага заўсёды горш за тое, каб адпусціць вінаватага. У абодвух выпадках вінаваты на свабодзе. Але ў першым яшчэ і невінаваты церпіць. Адсюль бярэцца прэзумпцыя невінаватасці.

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе36

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе36

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць