Свет22

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра

Сустрэча амерыканскай і расійскай дэлегацый у сталіцы Саудаўскай Аравіі працягвалася больш за 12 гадзін, пра яе завяршэнне паведаміла МЗС Расіі.

Фота ілюстрацыйнае

Агенцтва «РИА Новости» піша са спасылкай на сваю крыніцу, што сумесная заява Расіі і ЗША па выніках перамоў будзе апублікаваная 25 сакавіка.

Дзярждэпартамэнт ЗША лічыць, што Расія і Украіна блізкія да поўнага спынення агню, заявіла кіраўніца прэс-службы Дзярждэпу Тэмі Брус.

Расійскі бок на перамовах, якія назвалі «тэхнічнымі кансультацыямі», прадстаўлялі старшыня камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Грыгорый Карасін і дарадца дырэктара ФСБ Сяргей Бяседа. У склад амерыканскай дэлегацыі ўвайшлі дырэктар па палітычным планаванні Дзярждэпу Майкл Энтон, старшы дырэктар па Еўропе ў Радзе нацыянальнай бяспекі Эндру Пік, а таксама памочнікі спецыяльнага пасланца па Украіне Кіта Келага і дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца.

Афіцыйна анансавалася, што нібыта галоўным пытаннем, якое абмяркоўвалася падчас гэтых перамоваў, было забеспячэнне бяспекі марскіх перавозак.

«Мы зыходзім з таго, што сёння на парадку дня пытанне «чарнаморскай ініцыятывы» і ўсіх звязаных тэм з аднаўленнем гэтай ініцыятывы, гэта была прапанова прэзідэнта Трампа, і прэзідэнт Пуцін даў на гэта згоду. Вось менавіта з такім мандатам наша дэлегацыя адправілася ў Эр-Рыяд»,— паведамляў прэсе прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Амерыканскі бок лічыць сустрэчу ў Эр-Рыядзе падрыхтоўкай да перамоў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні падзелу тэрыторыі Украіны і ўмовы будучага міру.

Сустрэчы прадстаўнікоў Масквы і Вашынгтона папярэднічалі шасцігадзінныя перамовы дэлегацый ЗША і Украіны 23 сакавіка, на якіх абмяркоўвалася рэалізацыя прапановы па абароне энергетычных аб'ектаў і крытычнай інфраструктуры.

Каментары2

  • бабруйчанін
    25.03.2025
    Так сабе..замест Дабранач..
  • Мх
    25.03.2025
    На маю думку дарма Трамп "запісаўся" у міратворцы. Пуцін круціць ім як хоча, фактычна гэхта нагадвае нейкія двухбаковыя расейска-амерыканскія перамовы, дзе Украіну абмяркоўваюць проста як дадатак да асноўнай павесткі.

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць