Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў уладальнікаў картаў шэрагу беларускіх банкаў пра тое, што ў суботу яны могуць адчуваць праблемы пры правядзенні аперацый.

Як паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры, на 29 сакавіка запланаваныя тэхналагічныя работы на яго сеткавым абсталяванні. У сувязі з гэтым з 2:30 да 5:00 трымальнікі картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, могуць сутыкнуцца з кароткачасовымі перапынкамі ў абслугоўванні.
Таксама могуць быць цяжкасці пры правядзенні аперацый па картах у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання і банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, якія падключаны да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.
Партнёрамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з'яўляецца цэлы шэраг беларускіх банкаў, сярод якіх Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», Неа Банк Азія, Цэптар Банк, БСБ Банк.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары