Раней журналіст і медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі паведамляў пра арышт дзедавага дома пад Пінскам, цяпер жа арышт накладзены на бацькоўскі дом у Пінску.

«Хаты ў вёсцы, якую збудаваў мой дзед, у якой я гадаваўся да школы, ім мала.
Даведаўся сёння, што арыштавалі яшчэ і дом у Пінску, які перадаў мне ў спадчыну бацька. Так, той самы на рагу вуліцаў Гогаля і Пралетарскай, у якім жыла ўся нашая вялікая сям’я, дзе мы з сябрамі праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, дзе ў 1990-м мама пашыла першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адкуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў «выкупаць нявесту» — будучую маю жонку. Той, у якім памерла мая бабуля», — напісаў Дзікавіцкі.
Ён дадае, што не ведае, у чым яго абвінавачваюць, «за што маюць намер пазбавіць тых старых, стогадовых дамоў, якія маюць вельмі нязначную матэрыяльную вартасць».
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары