Католікам дазволілі правесці традыцыйныя Крыжовыя шляхі толькі ў адной вобласці
Сёлета традыцыйныя для Вялікага посту набажэнствы Крыжовага шляху, калі ўшаноўваецца памяць Ісуса Хрыста, католікам дазволілі правесці па вуліцах гарадоў толькі ў адным рэгіёне Беларусі — Гродзенскай вобласці. Там працэнт каталіцкіх вернікаў найбольшы, піша katolik.life.

У мінулую пятніцу католікі праводзілі Крыжовы шлях у цэнтры Смаргоні і Дзятлава, у суботу — па вуліцах Гродна, у нядзелю — у цэнтры Вялікай Бераставіцы.
У Вялікую сераду, 16 красавіка гарадскія набажэнствы пройдуць па вуліцах Іўя і Навагрудка.
Таксама 16 красавіка агульнагарадскі Крыжовы шлях запланаваны ў Мінску, але ён адбудзецца ў двары храма — касцёла на Залатой Горцы.
Больш нідзе ў Беларусі не анансавалася правядзення набажэнства па вуліцах. Зноў не будзе сёлета Крыжовага шляху ў Баранавічах. У гэтым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці таксама вялікі працэнт католікаў — у горадзе 5 касцёлаў і адна каталіцкая капліца.
З 2014 года тут штогод праводзілі па цэнтральных вуліцах Крыжовы шлях, які збіраў сотні вернікаў. Летась гарадскія ўлады адмовілі мясцовым католікам у правядзенні гарадскога набажэнства ў сувязі з «інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту» і з прычыны правядзення Масленіцы ў той жа дзень, калі вернікі прасілі дазволіць Крыжовы шлях.
Сёлета ў гарвыканкам зноў падавалі просьбу аб правядзенні набажэнства па вуліцах. Але, як даведаліся вернікі, гэтая просьба была праігнараваная — улады дагэтуль не далі ніякага адказу.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары