Грамадства44

У Варшаве зачыняецца беларускі бар BackDoor

Установа працавала амаль два гады. Уладальнікі бара распавялі Most пра прычыны закрыцця і далейшыя планы.

Фота з фэйсбука бара

«Карабель застаўся без штурвала і ветразяў»

Паводле слоў Аляксея Навуменкі, уладальніка бара, прычына закрыцця «простая і банальная» — каманда стамілася і маральна, і фізічна.

— Мы нарабілі мноства памылак. Падчас шторму наш карабель застаўся без штурвала і ветразяў. У пэўны момант мы засталіся без менеджменту, і толькі дзякуючы камандзе працягвалі плыць, — распавёў Аляксей.

Бізнэсовец адзначае, што канцэпцыя, з якой яны выходзілі на польскі рынак, перастала быць актуальнай. Рашэнне аб завяршэнні праекта далося ўладальнікам цяжка.

— Мы ўкладалі сілы, душу і эмоцыі ў бар на працягу двух гадоў, працавалі па 250 і больш гадзін у месяц. Але прыйшоў час рухацца далей, — дадае беларус.

Наведаць установу можна будзе да 4 мая. Запланаваныя мерапрыемствы адмяняць не будуць. Уладальнікі хочуць сустрэцца з гасцямі і «даць фінальны акорд».

— У нас ужо ёсць некалькі ідэй, якія нам цікава рэалізаваць у будучыні. Маючы досвед на гэтым рынку, думаем, што будзе прасцей. Але мы больш не будзем залятаць у праекты чыста дзеля фану — гэта абышлося нам дорага, — рэзюмуе прадпрымальнік.

Аляксей дадае, што калі сярод беларусаў знойдуцца зацікаўленыя ў памяшканні пад гастранамічны бізнес, каманда BackDoor з радасцю перадасць арэнду.

Чым вядомы BackDoor

Гісторыя BackDoor пачыналася ў Мінску — установа працавала на вуліцы Кастрычніцкай. У 2023 годзе ўладальнікі пераехалі ў Польшчу. Правы на мінскую ўстанову прададзены, а ў Варшаве з’явіўся аднайменны бар. Афіцыйнае адкрыццё BackDoor адбылося ў траўні 2023 года.

У польскай сталіцы BackDoor знаходзіцца па адрасе Chmielna 7/9 і спецыялізуецца на бургерах, у тым ліку вегетарыянскіх. Таксама ў меню — фры, начас, а ў алкагольнай карце — крафтавае піва і алкагольныя кактэйлі.

Перыядычна ў бары праходзілі канцэрты з удзелам беларускіх і ўкраінскіх музыкаў, а таксама вечары стэндапу і трансляцыі футбольных матчаў.

У лістападзе 2023 года паміж уласнікамі адбыўся канфлікт. Тады адзін з уладальнікаў, былы палітвязень Лявон Халатран, заявіў пра выхад з праекта.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    16.04.2025
    Krokus, Зато у вас все чистенько, бездушненько и людистроем по плитке ходят. Пока не тойдешь 100 метров от главной дороги, где пластиковые бутылки в водоемах плавают.
  • Ната
    16.04.2025
    Krokus, Прауда, гэта , адзин з многих занедбаных дэпрэсиуных гарадоу у Польшчы .
  • Ната
    16.04.2025
    Гэта ужо не першы талковы беларуски бизнес, яки закрываецца альбо пераносицца у другую краину.

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ2

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ2

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць