Грамадства1515

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі

15 красавіка ў кракаўскай кватэры знайшлі цела 50-гадовага актывіста з Рэчыцы. Сяргея Дубініна першым убачыў яго сусед і сябар Аляксандр Алмаеў. Ён жа распавёў «Нашай Ніве» аб тым, чым апошнім часам жыў Сяргей.

Сяргей Дубінін. Скрыншот з відэа: «Белсат»

Актывіст і мастак з Рэчыцы Сяргей Дубінін з'ехаў у Польшчу ў красавіку 2021 года. Прычынай сталі пагрозы ад сілавікоў, якія тыя адрасавалі калектыўна яму і Аляксандру Алмаеву — за іх змаганне з мясцовымі чыноўнікамі.

Сябры доўгі час спрабавалі ўладкаваць для сябе творчую майстэрню — і ў самім горадзе, і ў вёсцы каля яго. Але ім у гэтым перашкаджалі, кажа Алмаеў. Ён лічыць, што справа ў тым, што мужчыны збіралі інфармацыю аб карупцыі ў Рэчыцы.

У 2020 годзе сябры збіралі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, выходзілі на пратэсты. Алмаеў праз гэта адбываў адміністрацыйны арышт.

З пераездам у Польшчу Дубінін і Алмаеў уладкаваліся на будоўлю. Жылі разам, у кватэры займаліся творчасцю — выразалі па дрэве.

У Беларусі нехта змяніў замок на іх майстэрні, Сяргей праз гэта вельмі перажываў. Лічыў, што іх жыццё «проста пусцілі па ветру прахам».

10 красавіка ў Алмаева здарыўся інфаркт, Дубінін адвёз яго ў бальніцу і вярнуўся ў кватэру.

Апошні раз яны размаўлялі ў суботу, 12 красавіка — Алмаеў зразумеў па голасе сябра, што той нападпітку.

Аляксандр запэўнівае, што Сяргей не злоўжываў алкаголем, бо меў адказную працу на вышыні на будоўлі.

У дзень выпіскі з бальніцы Алмаеў спрабаваў датэлефанавацца да Дубініна, каб той адвёз яго дадому. Але нумар быў недасяжны. Як толькі беларус патрапіў у хату, ён пабачыў у адным пакоі шмат крыві, а ў санвузле — мёртвага сябра.

«Нейкая ненатуральная поза ў яго была, нібыта ён да крану цягнуўся. І там таксама ўсё было крывёю заліта. А вось у калідоры, праз які трэба было прайсці — ніводнай кропелькі на паркеце. Нібыта па паветры ён перанёсся. Я не ведаю, што там адбылося», — кажа Алмаеў.

Ён не хоча верыць у версію з самагубствам сябра. 

«Сяргей быў настроены змагацца і прыцягнуць рэчыцкіх карупцыянераў да адказнасці. Ён хацеў, каб інфармацыя пра іх прынамсі стала публічнай», — лічыць Алмаеў.

Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў смерць земляка.

«У студзені Сяргей разам з Аляксандрам былі ў Вільні, мы сустракаліся, размаўлялі, жартавалі і нішто не паказвала на тое, што Сяргей стаміўся жыць», — напісаў ён у фэйсбуку.

У Сяргея Дубініна засталіся два сыны. Яны і былая жонка памерлага жывуць у Беларусі.

«Байсол» пачаў збор сродкаў на пахаванне Сяргея Дубініна і дапамогу сям'і.

Каментары15

  • K.K.K.
    19.04.2025
    у Польшчы Дзяржава дае грошы на пахаваньне і не малыя .
  • Ну не ведаю
    19.04.2025
    Шкада дзядзьку. Сумна гэта. І пакуль загадкава. Цікава, што паліцыя скажа. Але вось збор "на дапамогу сям'і". Каторая жыла ў Беларусі, а ён за мяжой. Сыны, верагодна, ўжо дарослыя. Жонка - чаму яна не была з мужам у такі цяжкі час яго жыцця? У каго як, а ў мяне асабіста няма жадання дапамагаць.

    [Зрэдагавана]
  • Аб людзях падумалі ў Беларусі?
    19.04.2025
    Навошта пісаць пра сям'ю ў Беларусі? Навошта іх публічна падстаўляць атрыманнем дапамогі ад "экстрэмісцкага фармавання"?

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы53

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай4

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы53

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць