Свет

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Украінскі суд завочна прысудзіў збеглага былога прэзідэнта Віктара Януковіча да 15 гадоў калоніі па справе аб незаконным перасячэнні мяжы і падбухторванні да дэзерцірства. Былы начальнік яго аховы Канстанцін Кабзар атрымаў 10 гадоў.

Паводле версіі следства, 23 лютага 2014 года Януковіч, «дзейнічаючы ў змове» з Кабзаром, незаконна перасёк мяжу Украіны паветраным шляхам, а таксама арганізаваў вываз з краіны прынамсі 20 чалавек са свайго бліжэйшага акружэння і з ліку супрацоўнікаў прэзідэнцкай аховы.

Генпракуратура Украіны заяўляе, што Януковіч асабіста падбухторваў супрацоўнікаў аховы дэзерціраваць і з'ехаць у Расію, частка з іх, паводле дадзеных ведамства, сапраўды з'ехала і на службу не вярнулася.

Гэта ўжо другі прысуд Януковічу ва Украіне. У 2019 годзе яго завочна прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду і садзейнічанне ў «вядзенні агрэсіўнай вайны супраць Украіны».

Каментары

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры7

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры7

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць