Грамадства22

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца

З-за вялікіх выходных сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца напружанай. Расказваем, колькі часу ідзе на перасячэнне мяжы на аўто і аўтобусе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl/ Telegram

90 гадзін на аўто

Па стане на 16 гадзін панядзелка, выезду з Беларусі ў Польшчу ў адзіным дзейным пасажырскім пункце пропуску «Брэст — Тарэспаль» чакаюць 1680 легкавых аўто і 95 аўтобусаў. 

Чалавек, які сёння каля 15-й гадзіны перасек беларуска-польскую мяжу на легкавым аўто, расказаў, што ад моманту рэгістрацыі ў чарзе да заезду на пункт пропуску з беларускага боку прайшло 86 гадзін. З улікам праходжання мяжы атрымалася больш за 90 гадзін.

Атрымліваецца, што 28 красавіка мяжу перасякаюць тыя, хто заняў чаргу 24-25 красавіка. 

А вось у зваротным кірунку чаргі цяпер наадварот няма.

Скрыншот: granica_bypl / Telegram

Тыя, хто сёння днём вяртаўся з Польшчы ў Беларусь, перасякалі абедзве мяжы за 1,5-2 гадзіны.

Аўтобусам толькі з перасадкамі

Падарожніца, якая выехала з Гродна ў нядзелю а 22-й вечара, у Польшчу трапіла толькі а 14:30 панядзелка. І гэта дзякуючы таму, што па прыездзе на мяжу яна са свайго аўтобуса, які быў сотым у чарзе, перасела ў трэці. Заплаціла за гэта 50 даляраў.

У падарожніка з Мінска шлях да Польшчы заняў на гадзіну больш. Схема такая самая. Аўтобус быў 97-м у чарзе, але чалавеку атрымалася перасесці ў трэці ад шлагбаўма.

Скрыншот: granica_avtobusom_BY_PL / Telegram

Агулам, па назіраннях людзей, на праходжанне самой мяжы аўтобусам сыходзіць па 12-15 гадзін.

На зваротным шляху чаргі з аўтобусаў таксама няма. 

Ракіроўка кіроўцаў

Некаторыя падзяліліся цікавым назіраннем, што польскія кіроўцы аўтобусаў у пікавыя дні не хочуць ехаць у Беларусь, таму мяняюцца з беларускімі кіроўцамі. 

Схема працуе так: польскі кіроўца едзе да Тарэспаля, дзе чакае, пакуль граніцу перасячэ аўтобус, які едзе з Беларусі. Беларус перасаджваецца ў аўтобус, які едзе ў Беларусь, а паляк сядае за стырно аўтобуса, якіе едзе далей у Польшчу. 

Робяць яны гэта дзеля таго, каб потым па некалькі дзён не сядзець у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу. Дзякуючы такой схеме, абодва кіроўцы хутчэй вяртаюцца дадому.

Што на балтыйскім кірунку?

На літоўскім кірунку напружанасць пачала спадаць. Калі а поўначы 28 красавіка выезду з Беларусі ў Літву ў «Беняконях» чакалі каля 100 легкавых машын, то пасля абеду чарга зменшылася да 30 машын.

Чарга ў «Беняконях» 28.04.2025. Скрыншот з сайта gpk.gov.by

А вось у «Каменным Лозе» ўвесь дзень сітуацыя застаецца стабільнай. Цягам ночы і дня ў чарзе стаіць каля 70 легкавых машын.

Чаргі з аўтобусаў на выезд з Беларусі ў Літву няма ў абодвух пунктах пропуску. 

На латвійскім кірунку з ночы 28 красавіка чаргі няма, як з аўтобусаў, так і з легкавікоў. 

Каментары2

  • Luther Alison Boston
    28.04.2025
    самае прыкрае што кіроу́цы бяруць па 100 далярау́ за праезд зь Берасьця да Тэрэспаля .
  • Синий трактор
    28.04.2025
    Как по мне, так это весьма сомнительное удовольствие ездить на праздники в Польшу или обратно.
    Лучше уж отпуск в другое время взять и не тратить по несколько суток на границе

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень130

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі працягваюць браніраваць». Што адбываецца з турамі праз Расію пасля ўдару па аўтобусе ў Бранскай вобласці10

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень130

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць