Ля Гродна кот трое сутак прасядзеў на самай вяршаліне дрэва і ўвесь час жаласліва мяўкаў
Незвычайная сітуацыя днямі адбылася пад Гроднам. У адным з двароў вёскі Новая Гожа кот залез на высокую бярозу і не змог самастойна спусціцца, піша Newgrodno.

Ілюстрацыйнае фота
Cведка расказаў, што кот узняўся на вышыню пяціпавярховага дома.
«Тры дні не мог спусціцца самастойна. Жыхары дома вельмі перажывалі. Давялося звярнуцца да спецыялістаў», — паведамілі журналістам мясцовыя жыхары.
У выніку на месца вызвалі ратавальнікаў. Дабрацца да жывёліны атрымалася толькі з дапамогай пад’ёмніка. Мяркуючы па галасах за кадрам на відэа, за выратавальнай аперацыяй назіраў не адзін мясцовы жыхар. Гісторыя скончылася хэпі-эндам — ката ўратавалі. Цяпер яго стэрылізуюць і будуць шукаць новых гаспадароў.
Каментары