Грамадства33

На мяжы паміж Украінай і Беларуссю да 9 мая паставілі прынагодныя білборды ФОТАФАКТ

Пра ўсталяваныя білборды паведаміў у фэйсбуку кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. Таксама ён размясціў іх выявы.

На білбордзе — выява беларускага ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, які ў канцы 1942 года быў арыштаваны нацыстамі ў Мінску, а пасля знішчаны ў Трасцянцы

«Хіба можна лічыць святам гадавіну падзеі, якая прывяла да гібелі — толькі задумайцеся — кожнага трэцяга жыхара Беларусі!

9 траўня для беларусаў — гэта найперш згадка пра маштабную нацыянальную трагедыю. Мільёны жыццяў, знішчаных у гета, канцлагерах, пад бамбёжкамі, у карных аперацыях, на франтах і ў партызанскіх атрадах.

Вайна пакінула глыбокія раны ў кожнай сям'і. Разбураныя гарады і вёскі, спаленыя жыўцом сяляне, страчанае пакаленне дзяцей — частка гістарычнай памяці, якую нельга ігнараваць.

Памятаем не дзеля мінулага, а каб у будучыні у Беларусі не паўтарыўся гэты жах», — піша Аляксей Францкевіч.

Каментары3

  • бабруйчанін
    09.05.2025
    Ніколі Зноў...Я з вогненнай вёскі
    PS у суседзей ..па колу свой пантэон герояў У мяне як у беларуса свае стаўленне .Ніколі чужыя спрэчкі ..войны .. на нашай тэррыторіі .
  • Андрусь
    09.05.2025
    бабруйчанін, для таго, каб чужых войнаў не было на нашай тэрыторыі, трэба засвоіць галоўны ўрок з усіх войнаў нашае гісторыі - трэба знішчыць імперскую расію і ніколі не спрабаваць сябраваць з маскавітамі.
  • бабруйчанін
    09.05.2025
    Андрусь, Геаграфію суууседзей ні зменішь ..
    Шмат прыкладаў з гісторыі нават 21 века калі суседзі ..вельмі утульна карысна дзля сябе пачувалі ад рф і з рф .Нагадаю дэмакратычна абранага Януковіча з 4 захода з 53 % ці 57% Мужыка той жа Калас эстонскай якая зараз " ястрэб эўразвяза" ..
    Знішчыць рф???))))
    Трамп Сі Цзяньпінь ні дазволят...

Цяпер чытаюць

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам25

Аўтар расійскага «Коммерсанта» выбачыўся перад Лукашэнкам за тое, як апісаў ягоны прыезд на парад17

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны20

Праўладныя каналы абурыліся паводзінамі падлеткаў падчас салюту ў Магілёве. Дзяўчатак ужо знайшлі сілавікі19

Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску4

Крэпасці, каналы і лунаючыя скалы. Куды паехаць з Гродна на вялікія майскія выхадныя4

Расія закрые неба над Капусціным Ярам. Раней так рабілі пры атацы «Арэшнікам»

Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць8

Еўрапейскія лідары прыехалі ў Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць