Грамадства44

У Мінску асвяцілі і адкрылі першы ў Беларусі храм Армянскай Апостальскай царквы

У Беларусь спецыяльна для гэтага ўпершыню прыбыў Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін ІІ.

«Храм пабудаваны з армянскага вулканічнага каменя туфу. Гэты камень спецыяльна прывезены з Арменіі. Унутранае аздабленне таксама з армянскага каменя — траверціну. Гэта заўсёды будзе нагадваць нам часцінку Радзімы», — сказаў іерэй Саркіс, настаяцель Храма Святога Грыгорыя, перадае БелТА.

Службы будуць праводзіцца кожную нядзелю, а ў будучыні, магчыма, будуць гучаць і штодзённыя малітвы на старажытнаармянскай мове.

Для адкрыцця і асвятлення царквы ў Беларусь упершыню прыбыў Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін ІІ. На адкрыцці таксама прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі вядучых рэлігійных канфесій.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак падкрэсліў, што Беларусь — шматканфесійная краіна. У нас 25 канфесій і рэлігійных аб'яднанняў.

Армяне па колькасці — шостая нацыянальнасць у краіне. Больш за 9,5 тыс. армян пражывае ў нашай рэспубліцы», сказаў Румак.

Будаўніцтва першага і адзінага храма Армянскай Апостальскай царквы ў Беларусі па праекце архітэктара Самвела Макяна пачалося ў жніўні 2022 і завяршылася ў красавіку 2025.

Каментары4

  • Чавус
    18.05.2025
    Будынак храма выглядае вельмі прыемна. Адчуваецца старадаўні стыль. Сціпла, культурна ... У адрозненне ад залатых цыбулін, якія у апошнія 30 гадоў пачалі садзіць на галовы жыхарам Беларусі.
  • Ёсік
    18.05.2025
    Пашыняну трэба хуценька пасябраваць з лукашэнкам, а то шчэ адзін чырвоны сабор будзе зачынены за нешта надуманае.
  • Американским католикам про свои сказки расскажи,
    19.05.2025
    Бугагагагага, атеист пролетарский немытый

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць