Грамадства2323

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі, цалкам прысвечанае пытанням дронаў. Па выніках сустрэчы ён выступіў з рэзкай заявай у бок афіцыйнага Мінска.

«Перш за ўсё фіксуем, што расіяне спрабуюць абыходзіць нашы ахоўныя пазіцыі перахопнікаў праз тэрыторыю суседняй Беларусі. Гэта рызыкоўна для Беларусі. Мы бачым крокі з «Арэшнікам», цяпер — з дапамогай шахедаў. Шкада, што Беларусь здае свой суверэнітэт на карысць расійскіх агрэсіўных амбіцый», — сказаў Зяленскі. 

Паводле ягоных слоў, са звестак украінскай выведкі, абсталяванне, што выкарыстоўваецца ва ўдарах супраць Украіны, у населеных пунктах Беларусі побач з мяжой размяшчаецца ў тым ліку на жылых дамах.

«Фактычна на дахах звычайных 5‑павярховікаў размешчаны антэны і іншае абсталяванне, якое дапамагае наводзіць шахеды на аб’екты ў нашых заходніх рэгіёнах. Гэта абсалютная абясцэньванне чалавечага жыцця, і важна, каб у Мінску перасталі з гэтым гуляць. Праінфармуем партнёраў і будзем рыхтаваць супольныя адказы», — сказаў ён. 

Сёння Зяленскі ўжо заяўляў, што Расія абыходзіць межы ўкраінскай СПА дзякуючы Беларусі. Ён дадаў, што Украіна адкажа на гэта.

Каментары23

  • 0101
    26.12.2025
    Я толькі “ за” каб еб@@@лі па Драздах. Тошькі вось Украіна не можа павялічыць лінію фронта яшчэ на 600 км. Прыходзіцца цярпець гэтае вусатае гаўно.
  • ●
    26.12.2025
    Можа наперад нешта зрабіць ?
    Выглядае як газіфікацыя лужыны ўнутранамі газамі .
  • 1
    26.12.2025
    Зеленский прекрасно знает, что проблема не в крышах беларуских многоэтажек, где бы они ни были, а в Дроздах

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць