Вайна

Украінскія дроны зноў атакавалі хімічны завод «Азот» у Тульскай вобласці

У ноч з 7 на 8 чэрвеня хімічны камбінат «Азот» у расійскім горадзе Новамаскоўск быў атакаваны ўкраінскімі дронамі — ужо другі раз за апошнія два тыдні. 

Паводле губернатара Тульскай вобласці Дзмітрыя Міляева, дрон упаў на тэрыторыі завода, выклікаўшы пажар, які ўдалося хутка ліквідаваць. Забруджання паветра вышэй за дапушчальныя нормы не зафіксавана. Раней, 24 траўня, гэты ж аб’ект ужо станавіўся мэтай украінскай атакі: тады было пашкоджана абсталяванне і адбылася ўцечка азотнай кіслаты.

Завод «Азот» з’яўляецца часткай холдынгу «Еўрахім» і пастаўляе азотную кіслату на завод імя Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці. Менавіта там з гэтых кампанентаў вырабляюцца выбуховыя рэчывы, такія як актаген і гексаген, якія шырока выкарыстоўваюцца для вытворчасці артылерыйскіх снарадаў. «Еўрахім» разам з іншымі буйнымі хімічнымі кампаніямі з'яўляецца ключавым пастаўшчыком кампанентаў для расійскай ваеннай прамысловасці.

Таксама расійскае Міністэрства абароны паведаміла пра перахоп і знішчэнне ноччу 8 чэрвеня 61 украінскага беспілотніка над тэрыторыямі Бранскай, Белгародскай, Калужскай, Тульскай, Арлоўскай, Курскай абласцей, Маскоўскага рэгіёна і анексаванага Крыма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць