Вайна1111

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч

Выкарыстанне «шахедаў» павялічвалася на трэць у чэрвені і ліпені. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, Расія зможа ўжо ў лістападзе запускаць да 2000 дронаў за ноч. Яшчэ восенню 2024 года такую колькасць яна выкарыстоўвала за месяц.

Расійскі беспілотнік Shahed-136 (Герань-2) на выставе ў Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце судовай экспертызы. Фота: Oleksii Samsonov / Global Images Ukraine via Getty Images

Як піша Business Insider, генерал-маёр Крысціян Фройдынг з Міністэрства абароны Германіі заявіў, што Крэмль актыўна нарошчвае магутнасці для вытворчасці беспілотнікаў «Шахед». Паводле яго слоў, мэта — «адначасовы запуск 2000 беспілотнікаў», і супраць гэтага патрэбныя разумныя і эканамічна эфектыўныя сродкі супрацьдзеяння.

Расія з пачатку 2023 года наладзіла мясцовую вытворчасць гэтых дронаў у Елабузе, а некаторыя кампаненты паступаюць з Кітая. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што плошча вытворчасці павялічылася ўдвая з 2023 года. Ваенная разведка Украіны таксама зафіксавала на асобных дэталях збітых дронаў маркіроўкі з Іжэўска — верагодна, гаворка пра яшчэ адну вытворчую лінію.

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваю чаргу нядаўна паведаміў, што Расія пастаянна павялічвае колькасць «шахедаў» і беспілотнікаў-падманак (без выбухоўкі), якія яна запускае за адну ноч. У чэрвені і ліпені рост склаў 31% у параўнанні з папярэднім месяцам. У пачатку ліпеня за адну ноч была запушчана іх рэкордная колькасць — 728 штук.

Камандзір украінскіх Сіл беспілотных сістэм Роберт «Мадзяр» Броўдзі папярэдзіў, што хутка Расія можа запускаць 1000 і болей дронаў штодня.

У сваю чаргу аналітыкі ISW адзначаюць, што Расія зможа дасягнуць мэты — запускаць да 2000 дронаў за ноч — ужо да лістапада 2025 года. Аднак яны лічаць, што падтрымліваць такі тэмп пастаянна будзе немагчыма.

Тым не менш, такая магутнасць будзе рэзкім скачком у параўнанні з восенню 2024 года, калі Расія запускала па Украіне каля 2000 беспілотнікаў штомесяц.

У сувязі з ростам маштабаў нападаў Кіеў і яго саюзнікі баяцца, што супрацьпаветраная абарона Украіны можа не вытрымаць ціску. Сёння абарона грунтуецца на шматслаёвай сістэме: зенітныя ракеты, паветраны перахоп, мабільныя агнявыя групы з кулямётамі і айчынныя беспілотнікі-перахопнікі, такія як «Стынг».

Нямецкі генерал Фройдынг адзначыў, што супраць такой колькасці шахедаў нельга спадзявацца на дарагія заходнія сродкі перахопу, такія як Patriot. Патрэбныя значна таннейшыя рашэнні, коштам 2—4 тысячы еўра за адзінку. Для параўнання, адна сістэма Patriot каштуе ўраду ЗША 1,1 мільярда даляраў, а адна з яе ракет можа каштаваць каля 4 мільёнаў даляраў.

Аднак сістэмы Patriot неабходны для знішчэння балістычных ракет, якія Расія часта запускае разам з «шахедамі».

Украіна перыядычна спрабавала нанесці ўдары па Елабузе з дапамогай сваіх беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, але незразумела, ці атрымалі заводы якія-небудзь значныя пашкоджанні.

Каментары11

  • Распіл бабла
    22.07.2025
    Польшча выдаткавала на ўзмацненне мяжы ўжо больш за 700 мільёнаў даляраў.
    Паставіла пяціметровы сталёвы плот працягласцю 186 кіламетраў, абсталяваны электроннымі сістэмамі назірання.

    На момант будаўніцтва ягоная цана ацэньвалася ў 400 мільёнаў даляраў, але цяпер агульныя выдаткі ўжо перавысілі 700 мільёнаў.
    Як гэта дапаможа ад расейскіх дронаў? Аніяк.

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • калалаал
    22.07.2025
    Крывадушнасць Еўропы , Еўропа не забараняе гэта рабіць. Забараняюць ЗША - бо яны хочуць і каб Украіна не прайграла і каб Расея не прайграла.
  • Типок Вагнерок
    22.07.2025
    Россия неотвратима.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць