Грамадства33

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян

Распрацоўка абяцае не толькі хуткую сувязь, але і такія функцыі, як адсочванне геалакацыі і «трывожная кнопка» для экстранных выпадкаў.

Новы мабільны дадатак будзе выконваць дзве асноўныя функцыі: інфармацыйную і камунікацыйную. Як расказаў начальнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы МУС Беларусі Юрый Кулеш у інтэрв'ю выданню «На страже», карыстальнікі змогуць не толькі атрымліваць важныя звесткі аб працы органаў унутраных спраў, але і накіроўваць паведамленні аб злачынствах ці правапарушэннях.

Адной з найважнейшых функцый стане віртуальная «трывожная кнопка». У экстраннай сітуацыі дастаткова будзе націснуць на яе, каб прыцягнуць увагу міліцыі. Калі на мабільнай прыладзе ўключана GPS-навігацыя, праграма аўтаматычна вызначыць дакладнае месцазнаходжанне чалавека. Гэта асабліва карысна для тых, хто заблукаў у лесе або трапіў у ДТЗ у незнаёмай мясцовасці і не можа зарыентавацца.

Акрамя таго, карыстальнікі змогуць дапаўняць свае тэкставыя паведамленні фота– і відэаматэрыяламі, а таксама галасавымі файламі, што дазволіць больш поўна і дакладна перадаць інфармацыю аб здарэнні.

Па словах Кулеша, дадаткам змогуць карыстацца і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У першую чаргу гэта новаўвядзенне дапаможа інвалідам па слыху, якім складана звязацца з аператарам службы 102 праз звычайны тэлефонны званок.

На гэты момант праект знаходзіцца на стадыі тэсціравання і дапрацоўкі. Для выкарыстання дадатку спатрэбіцца рэгістрацыя з пазначэннем персанальных даных, што неабходна для ідэнтыфікацыі заяўніка.

Па словах міліцэйскага начальніка, новы мабільны дадатак стане часткай адзінага інтэграванага рэсурсу, які павінен аўтаматызаваць працэс рэгістрацыі зваротаў і паведамленняў у міліцыю.

Сілавікі спадзяюцца, што пасля поўнага запуску новы мабільны дадатак значна павысіць якасць іх працы і хуткасць рэагавання міліцыі, а таксама дапаможа знізіць папяровую бюракратыю. З іншага боку, і данесці на «нядобранадзейнага» суседа стане значна прасцей.

Час пакажа, ці захочуць беларусы ўстанавіць сабе на тэлефон мабільны дадатак, які, хоць і мае карысныя функцыі, можа стаць яшчэ адным інструментам татальнага кантролю.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.11.2025
    Таксама сярод запатрабаных насельніцтваў функцый аплікацыі:
    -зрабіць хуткае прызнанне віны
    -здаць сябра
    -бранірванне нумара на акрэсціна з выбарам аздараўленчай праграммы
    Пампую!
  • Каму "міліцыя", а каму не
    15.11.2025
    Ваша міліцыя.
    Для нас яны не міліцыя, а лукашысты, пасобнікі рэжыму.
  • .
    15.11.2025
    Каб не зрабілі праграму абавязковай. Гэтыя могуць.

    І калі ў праграмы ёсць дазвол на атрыманне GPS-каардынат, то яна можа скарыстацца ім і не толькі, калі чалавек цісне "трывожную кнопку". Адсочваць чалавека так прасцей і дакладней, па параўнанню з інфармацыяй з мабільных вышак.
    А яшчэ можна ўключыць мікрафон, палазіць па файлах на тэлефоне, даведацца пра IP, калі ўключаны VPN і г.д.
    Пакуль гэтыя людзі не маюць сумлення, спадзявацца на яго неразумна. І пакуль у аперацыйных сістэмах тэлефонаў не хапае бяспекі і больш поўнай ізаляцыі праграм.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць