Кіно44

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года

І такой канцоўкі вы дакладна не чакалі.

Фота: кадр з тызера

Сярэдзіна ХІХ стагоддзя, халодныя паўночныя моры і карабель, заціснуты сярод ільдзінаў. На борт судна ўзыходзіць паранены мужчына — гэта барон Віктар Франкенштэйн, некалі выдатны хірург, які шукае ў маракоў паратунку. І тыя не адмаўляюць. 

Але спачуванне можа ім каштаваць дорага, бо карабель і ўсе на яго борце рызыкуюць пацярпець ад рук невядомага стварэння. Яно патрабуе аддаць яму Віктара. Франкенштэйн прызнаецца капітану, што ён і стварыў невядомую пачвару, і расказвае гісторыю яго нараджэння.

Аказваецца, што барон стварыў тую істоту з частак целаў нябожчыкаў, каб спраўдзіць сваю мару перамагчы смерць. Калі вы хоць трохі знаёмыя з класічнай літаратурай, вы, канечне, ведаеце гэты сюжэт. Ён з'явіўся ў 1816-м, так званым Годзе без лета, калі праз вывяржэння вулкана ў Інданезіі ў Еўропе было экстрэмальна халоднае надвор'е. Тады на віле ля Жэнеўскага возера сабраліся зоркі літаратуры, у тым ліку паэт Персі Шэлі і яго будучая жонка Мэры Годвін (пазней Мэры Шэлі). У тыя халодныя дні ля каміна 18‑гадовая Мэры прыдумала гісторыю пра Франкенштэйна і створаную ім пачвару.

Фота: кадр з тызера

Новы «Франкенштэйн» (Frankenstein) — гэта класічны дэль Тора, дзе кожны кадр як карціна, навокал гатычная эстэтыка, і монстры — яе арганічная частка. Увогуле, стылістыка — адзін з найвялікшых плюсаў гэтага фільма, і цяжка згадаць у 2025‑м больш прыгожую стужку.

Рэч не толькі ў знешняй прыгажосці. У дэль Тора атрымалася амаль немагчымае — ператварыць жорсткую гісторыю пра монстра ў псіхалагічную казку, настолькі тонкую, мудрую і светлую, што яна лёгка заменіць сеанс у псіхатэрапеўта. І вось чаму.

Калі расказваеш гісторыю Франкенштэйна, ёсць спакуса згуляць на элементах хорара ў гэтай гісторыі і не ісці глыбей, і ў некаторых ранейшых экранізацыях так і рабілі. З'яўляліся, аднак, стужкі, дзе кіношнікі спрабавалі разгледзець за кроўю і жахам тэму адказнасці барона за сваё стварэнне і пагутарыць пра яго жаданне перамагчы Бога.

Але дэль Тора ідзе далей. У яго экранізацыі монстр, які раней не меў сваёй выразнай асобы, атрымлівае індывідуальнасць. Гэтае стварэнне яшчэ не мае ўласнага імені — на такое дэль Тора не адважыўся. Але рэжысёр дазваляе стварэнню Віктара Франкенштэйна быць чалавечным, не саромеецца паказваць яго ўнутраныя пакуты і нават дае яму голас.

Фота: кадр з тызера

Так, падобныя рысы былі ў гэтага стварэння і ў 1994-м, калі яго сыграў Роберт дэ Ніра. Але, здаецца, да цяперашняй маральнай вышыні «сын» Франкенштэйна яшчэ не ўздымаўся. І не ў апошнюю чаргу гэта заслуга цудоўнай ролі аўстралійца Джэйкаба Элордзі, які і сыграў стварэнне, а таксама амерыканца Оскара Айзека ў ролі Віктара Франкенштэйна. 

Гэты фільм яшчэ мог бы абысціся без эпітэта «казачны», калі б не канцоўка — складаная, не кожнаму зразумелая, але нечаканая для такой гісторыі. Тыя словы, якія прагучаць у фінале, вартыя таго, каб не прапусціць гэтую стужку.

Фота: кадр з тызера

«Франкенштэйн» ад Гільерма дэль Тора ўжо адхапіў не адну ўзнагароду на кінафестывалях, а заадно і заваяваў сэрцы кінакрытыкаў — агрэгатар рэцэнзій Rotten Tomatoes налічыў для гэтай гісторыі 86% станоўчых водгукаў. Гэты постпанкаўскі эпас ужо даступны на Netflix, з 13 лістапада яго паказваюць і ў кінатэатрах Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Отец Засандалий
    15.11.2025
    Концовка этого шедевра никакая. От слова совсем. Сама постановка идет на спад примерно с середины. Лавка древностей получилась намного интереснее, но продолжения нет...
  • Gorliwy Litwin
    15.11.2025
    Гэтае стварэнне яшчэ не мае ўласнага імені — на такое дэль Тора не адважыўся. Але рэжысёр дазваляе стварэнню Віктара Франкенштэйна быць чалавечным, не саромеецца паказваць яго ўнутраныя пакуты і нават дае яму голас. - Высокі Гуманізм detected!
  • .
    16.11.2025
    Секрет успеха - исписавшийся (или как сказать о режиссере?) мэтр дель Торо + предельно упрощенный, плоский и убогий фирменный комикс-стиль для любителей сериалов от Netflix + плохая актерская игра (кроме Вальца, наверное) + визуальная стилистика а-ля фото от нейросети для инстаграма (теплая гамма, сильный контровой свет к месту и не к месту). На мой взгляд как фильм - полный шлак, так что коммерческий успех обеспечен.
    А ведь он когда-то "Лабиринт Фавна" снимал.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць