Надвор'е11

На Палессі пабачылі дзіўную метэаралагічную з'яву — навальнічны каўнер

Гэту з'яву зафіксавалі над Пінскам, паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie.

Навальнічны, або шквальны каўнер — агульная назва разнавіднасцяў кучава-дажджавых аблокаў.

Фота: nadvorie / Telegram

Ёсць розныя віды навальнічнага каўняра ці аблокаў — шматпавярховыя, выгнутыя, плоскія і вальныя аблокі. Утвараюцца з-за таго, што ў навальнічным фронце халоднае паветра, у той час як па-за межамі фронту, наадварот, цёплае. Пасля сутыкнення гэтых двух патокаў цёплае паветра падымаецца ўверх, а халоднае — уніз, у выніку чаго хмара і набывае адпаведны выгляд.

Вальныя аблокі атрымалі сваю назву з-за таго, што падобныя на доўгі вал. Гэты тып аблокаў часцей за ўсё фарміруецца на мяжы атмасферных франтоў, заўсёды на пярэднім краі навальніцы. Такія аблокі ўтвараюцца на вышыні 100—2000 метраў.

Учора праз Беларусь чарговы раз пракаціліся навальніцы.

А вось такія аблокі былі ў Мінску. Фота: Koko.by

Каментары1

  • .
    11.08.2025
    Над Мінскам таксама ён, шквальны каўнер (shelf cloud).
    Не тое каб вельмі дзіўная з'ява, бывае даволі часта.

    Па назве ў беларускай мове, на мой погляд, лепш падыходзіць "шквальны", а не "навальнічны". Навальніцы бываюць розныя, не толькі такія, а гэтае воблака-"каўнер" - толькі на лініі шквалу (squall line).

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць