Муралы, інтэрактыўныя лаўкі і рыцары. Як Ліда пераўтвараецца да Дня беларускага пісьменства
6—7 верасня ў Лідзе пройдзе XXXII Дзень беларускага пісьменства. Горад рыхтуецца да свята, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Тут і далей фоты фоты тэлерадыёкампанія «Гродна»
На сцяне Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з’явіўся мурал з яго выявай. Яшчэ адзін мурал з’явіўся на фасадзе інтэрната Лідскага малочна-кансервавага завода.

На пляцоўцы перад Лідскім музеем усталявана інтэрактыўная лаўка-мазаіка.


На бульвары Гедыміна таксама ўсталяваныя 25 унікальных лавак ад розных арганізацый Лідскага раёна.


А сам горад да свята ўпрыгожаць больш за 100 тысяч кветак.


Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары