Грамадства33

«Назад у мінулае не хочам». Барысаўцы расказалі, чаму ім не зайшла моладзевая дыскатэка ў гарадскім парку

У гарадскім парку Барысава ў пачатку жніўня прайшла моладзевая дыскатэка — першая за многія гады. Уваход каштаваў сімвалічныя 5 рублёў, але большасць тых, хто прыйшоў, абмежаваліся шпацырам і назіраннем. Адныя скардзіліся на састарэлую пляцоўку і музыку «з мінулага», іншыя казалі, што моладзь прывыкла да зусім іншых фарматаў. Якім павінен быць фармат дыскатэк, гараджане расказалі Ex-press.by.

Ганна, 54 гады:

«Я прыйшла з сяброўкамі проста глянуць, што там. Ну шчыра, пляцоўка амаль як дваццаць гадоў таму. Музыка таксама старая. Цяпер моладзь хоча іншае: дыджэяў, святло, фотазону, фуд-корт. Атмасфера тады была б зусім іншая. Мы настальгію адчулі хвілін з пяць, а потым: усё, хопіць, назад у мінулае не хочам».

Сяргей, 41 год:

«Тут не толькі справа ў пляцоўцы. Моладзь прывыкла да клубаў, фестываляў, руху. А простая дыскатэка на паветры — сумнавата. Трэба рабіць нешта тыпу опен-эйра: сцэну, розныя жанры, конкурсы, камунікацыя. Проста танцы пад музыку — ужо не коцяць».

Марыя, 19 гадоў:

«Я б пайшла, калі б там быў нармальны гук і дыджэй рэальна цікавы. Пяць рублёў — гэта нядорага, але ўсё роўна няма ахвоты марнаваць вечар на нудоцце. Лепш адзін раз зрабіць ярка і сучасна, чым кожны тыдзень «як у бабулі ў мінулым».

Дзмітрый, 27 гадоў:

«Фармат павінен быць розны. Камусьці танцы патрэбныя, камусьці проста пагутарыць. Я б зрабіў зоны: танцпол, лаунж са столікамі, сцэну для жывой музыкі. Тады і моладзь, і старэйшыя знойдуць, што ім бліжэй».

Кацярына, 32 гады:

«Не скажу, што моладзі зусім нецікава. Проста падача састарэла. Цяпер жа модныя тэматычныя вечарыны: 2000-я, лаціна, тэхна, хіп-хоп. Калі зрабіць дыскатэку «з фішкай», прыйдуць і будуць танцаваць. Але гэтыя 5 рублёў — ну не ведаю, кожны цяпер можа бясплатна зладзіць нешта падобнае».

Аляксей, 60 гадоў:

«У наш час што нам давалі, тое і слухалі. Хоць музыка была норм: «Машына часу», Нікольскі, Smokie… Цяпер трэба саміх маладых падключаць. Хай яны выбіраюць музыку, афармленне, фармат. І без тупой цэнзуры. Не гэтая ўся папса, а нармальная музыка. Тады гэта будзе не «для іх», а «імі ж зроблена». Унук у мяне сказаў: «Калі адчуваеш, што дзвіж рэальна жывы і сучасны — тады і хочацца прыйсці».

Каментары3

  • Ёсік
    18.08.2025
    А чаму Аляксей 60 гадоў не расказаў, што ўсё гэтае трэба было дзесьці знайсьці, ня быў Нікольскі аблашчаны ўладамі, на машыну часу з Макарэвічам схадзіў у палац спорту (ці то 1985, ці 1986), але там га.нянская акустыка, зразумела, і гучаньне га.нянскае (рыбка ў банке, якую выканаў Куцікаў).
  • зачем прошлое без будущего ?
    19.08.2025
    Все нормальные в Беларуси не хотят назад в ПРОШЛОЕ, в которое их тянут лукашенко и путин, в кровавое ПРОШЛОЕ, в бессмысленное ПРОШЛОЕ в котором есть смысл только для лукашенко, путина и их красауцау.
  • Імя
    19.08.2025
    “Нормальные” - гэта рускамірная навалач? А хто вас і калі пытаўся, чаго вы хочаце?

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць