Вайна

Да жніўня 2025 года на вайне загінула каля 220 тысяч расіян — ацэнка «Медыязоны» і «Медузы»

Гэтая лічба не адлюстроўвае ўсе страты: далёка не пра кожную смерць становіцца вядома публічна.

Serhii Koval/Suspilne Ukraine/JSC «UA:PBC»/Global Images Ukraine via Getty Images

Да жніўня 2025 года расійскія страты ў вайне з Украінай склалі каля 220 тысяч чалавек забітымі. Да такой высновы прыйшлі «Медуза» і «Медыязона», вывучыўшы даныя аб стратах па імянным спісе загінулых і па рэестры спадчынных спраў.

У імянным спісе загінулых на канец жніўня 2025 года — 125 681 чалавек. Журналісты вядуць яго па адкрытых крыніцах (некралогі, паведамленні ў СМІ і гэтак далей). Відавочна, што гэтая лічба не адлюстроўвае ўсе страты: далёка не пра кожную смерць становіцца вядома публічна.

Разлічыць рэальную колькасць загінулых магчыма дзякуючы гэтаму спісу і дзяржаўнаму рэестру спадчынных спраў. 

Падчас працы з РСС (Рэестр спадчынных спраў) журналісты выявілі новы рэкорд мужчынскай смяротнасці ў лістападзе 2024 года — каля 3 тысяч чалавек на тыдзень.

Пакуль з упэўненасцю не можам сказаць, што страты ў канцы 2024 года сапраўды былі настолькі высокія — канец года знаходзіцца на той мяжы, дзе дакладнасць нашага разліку пачынае падаць.

Адно з магчымых тлумачэнняў — гэта тое, што з другой паловы 2024 года ў расійскія суды масава пачалі паступаць іскі аб прызнанні вайскоўцаў зніклымі без вестак або загінулымі.

Да пачатку жніўня ў судах аказалася каля 50 тысяч такіх заяў, якія звязаны з ваеннымі. Проста цяпер суды прызнаюць зніклымі або загінулымі больш за 250 чалавек кожны дзень, што супастаўна з колькасцю загінулых у дзень на фронце.

«Медыязона» падрабязна пісала пра гэты працэс: найчасцей гэтыя іскі падаюць прадстаўнікі Міністэрства абароны — ім неабходна выключыць зніклага падчас баявога задання (г.зн. фактычна загінулага) байца са спісаў асабовага складу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць