Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы
8 верасня 1514 года адбылася бітва пад Оршай, у якой продкі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў разбілі агрэсараў з Маскоўскага княства.

Войскі на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім здолелі расійскія войскі не проста спыніць, а знішчыць. Дзякуючы той перамозе, Вялікае Княства Літоўскае выстаяла і перажыве свой залаты век. Таму беларусы ўшаноўваюць дзень Аршанскай бітвы — 8 верасня — як Дзень беларускай вайсковай славы.
Сёння беларускія вайсковыя традыцыі працягваюць добраахвотнікі ў складзе Узброеных сілаў Украіны. Яны ваююць у розных падраздзяленнях, але з адной мэтай, падобнай да той, якая была і ў войска — не дапусціць захопу Усходняй Еўропы Масквою.
Больш пра падзеі 1514 года — у артыкуле «Нашай гісторыі»:
Бітва пад Оршай: усё было не зусім так, як раней меркавалі


-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
https://m.youtube.com/watch?v=9UDVI_D0Kbw