Грамадства44

Бабруйчанін праз тыкток запрасіў ахвотных на сельскую дыскатэку ў Глускім раёне. Паглядзіце, што атрымалася

Жыхар Бабруйска Рыгор Булка праз тыкток запрасіў усіх ахвотных завітаць у вёску свайго дзяцінства, каб патанцаваць на сапраўднай вясковай дыскатэцы. У выніку адчуць той самы вайб захацелі дзясяткі людзей з розных куткоў Беларусі.

У вёсцы Зелянковічы Глускага раёна 13 верасня прайшла незвычайная дыскатэка пад адкрытым небам у двары дома. Яе ініцыятарам стаў жыхар Бабруйска Рыгор Булка.

На імправізаваную вечарыну, якая прайшла проста на двары дома, прыехалі людзі з розных гарадоў і раёнаў Беларусі: Глуска, Акцябрскага, Бабруйска, Мазыра, Слуцкага раёна, з Мінска. Паводле інфармацыі мясцовага пабліка myastechka_glusk, вечарына адбылася на поўным энтузіязме — без квіткоў і сцэны.

Відэа з дыскатэкі хутка разышлося па сацсетках і выклікала захапленне.

Але некаторыя больш дасведчаныя каментатары выказалі занепакоенасць, ці меўся дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства ад мясцовых уладаў і міліцыі.

У адказ адзін з удзельнікаў з іроніяй напісаў: «Мы ўсе прыехалі капаць бульбу, а тое, што вы бачыце, — гэта мы са сваякамі вечарам крыху адпачылі». Іншыя мяркуюць, што «ніхто не рэгламентуе, колькі гасцей можна паклікаць дадому».

Каментары4

  • даведка
    17.09.2025
    Едем, едем в соседнее село на дискотеку...
  • Мде
    17.09.2025
    Каментары, прыведзеныя ў артыкуле - аж людзей з нейкай іншай Беларусі.. Як дзеці.
  • Denn die Bücher lieben wir
    17.09.2025
    @мы з сваякамі@ -- са сваякамі

    @колькі гасцей можна паклікаць дадому@ --- гасцей ЗАПРАШАЮЦЬ, а не клічуць

    .... і, увогуле ("агулам"))) :
    клічнік = восклицательный знак

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць