Грамадства55

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы

Беларуска з дзіцем пераехала ў Францыю 8 гадоў таму і пасля няўдалага шлюбу стала закладніцай бюракратычнай сістэмы праз цяжкасці з працэсам легалізацыі. 

Каб не апынуцца на вуліцы, жанчына просіць падтрымкі і адкрыла збор на «Байсол».

«Мяне завуць Жанна Кліменка, мне 53 гады. Я восем гадоў жыву ў Францыі, у Страсбургу. Пераехала з сынам у студзені 2018-га. На жаль, шлюб не склаўся: праз два гады прыйшлося развесціся і паднімаць дзіця адной. З тых часоў маё жыццё — гэта пастаянныя спробы выбрацца з бюракратычнай дрыгвы і застацца на законным становішчы», — піша жанчына.

«У 2020 годзе я адкрыта выступіла супраць гвалту ў Беларусі: выходзіла на мітынгі ў Страсбургу разам з сынам, з лютага 2022‑га рэгулярна ўдзельнічаю ў акцыях у падтрымку Украіны. Актыўна вяду блогі ў сацыяльных сетках, дзе распавядаю пра пратэсты і фальсіфікацыі ў Беларусі і падтрымку Украіны. Падтрымліваю беларускіх добраахвотнікаў з палка ім. Кастуся Каліноўскага. Вяртанне ў Беларусь для мяне і сына выключана: за пазіцыю і публічныя выказванні я баюся пераследу.

Тры гады таму прэфектура не працягнула мне дазвол на жыхарства. З 2022 года я без статусу і права на працу. Беларускі пашпарт скончыўся яшчэ ў снежні 2024-га. Нядаўна я атрымала загад пакінуць тэрыторыю Францыі на працягу 30 дзён. З дапамогай адваката падала апеляцыю і дамагаюся перагляду рашэння, прашу ўлічыць рызыку пераследу ў выпадку вяртання ў Беларусь.

Мы жывём у кватэры, прадстаўленай дзяржавай яшчэ ў той час, калі ў мяне былі дакументы. Праз адсутнасць даходу назапасіўся вялікі доўг па арэндзе: ёсць судовае рашэнне аб высяленні, фактычна мы чакаем прымусовага вызвалення жылля.

Дапамога, якую атрымоўваецца знайсці, не пакрывае базавыя запатрабаванні. Прадуктовага кошыка на сям'ю хапае на тры-чатыры дні, астатні час мы эканомім на ўсім.

Цяпер нас двое: я і непаўналетні сын (17 гадоў), ён канчае мясцовы ліцэй. Сваякоў у Францыі няма, прытуліць нас няма каму. Любая праца для мяне сёння недаступная па законе: без дзейных дакументаў я не магу легальна працаўладкавацца, а нелегальная занятасць у Францыі забароненая.

Прашу ўсіх аб тэрміновай падтрымцы, каб не апынуцца на вуліцы і мець мінімум сродкаў на ежу, сувязь і рахункі, пакуль мы абскарджваем рашэнне прэфектуры і дамагаемся легалізацыі. Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца. Любая дапамога дасць нам шанец перажыць гэты перыяд і легальна застацца ў бяспецы», — піша Жанна Кліменка. 

Сума збору — €3000

  • €1800 — арэнда жылля на 3 месяцы
  • €600 — доўг па рахунках і мабільная сувязь
  • €300 — іншыя тэрміновыя даўгі
  • €300 — прадукты харчавання

Падтрымаць праз «Байсол»

Каментары5

  • Луи
    13.10.2025
    Да-да
    Жилье недорогое дали,
    платить не хочу .
    Работать было не охота.
    Статус поменять было лень.
    Пацан вполне уже на подработку готов тоже.
    И тд и тп
    Но, денех дайте,потому что я политически активна )
  • фф
    13.10.2025
    нелегальная занятость почти всюду запрещена, но это не означает, что ею нельзя заниматься по факту. Идешь в няни, домработницы, уборщицы у частников, там никакие службы не устраивают облавы на нелегалов. Но конечно куда комфортнее вести блоги и ходить на акции.

    Кстати,не факт, что эти блоги и акции вообще попали в поле внимания белорусских властей, пока она не открыла сбор: сомневаюсь, что белорусские власти в каждый европейский город шлют агентов, фиксирующих участников акций, как это бывает в Варшаве и Вильнюсе. То же касается ее блога, в котором, скорее всего, полтора человека подписчиков и потому неинтересно для КГБ.
  • шта?
    13.10.2025
    "пераехала ў Францыю 8 гадоў таму і"
    шта?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць