Свет33

У сталіцы Інданезіі афіцыйна забароняць продаж і ўжыванне сабачага і кашэчага мяса

Улады Джакарты, сталіцы Інданезіі, рыхтуюць афіцыйную забарону на продаж і спажыванне мяса сабак і катоў. Пра гэта паведаміў губернатар горада падчас сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі «Інданезія без сабачага мяса».

Чыноўнік выказаў надзею, што ініцыятыву падтрымаюць заканадаўчыя органы Джакарты і што яна стане прыкладам для іншых рэгіёнаў краіны. Паводле яго слоў, пастанова павінна быць падрыхтаваная цягам месяца і будзе часткай мер па прафілактыцы распаўсюджвання шаленства ў сталічным рэгіёне.

Паводле даных арганізацыі «Інданезія без сабачага мяса», з 2013 года ў Джакарту штогод паступае каля 9 тысяч сабак на мяса, галоўным чынам з правінцый Заходняя Ява і Балі.

Арганізацыя вядзе кампанію супраць ужывання сабачага і кашэчага мяса з 2017 года. Менавіта дзякуючы яе намаганням першая такая забарона была ўведзена на востраве Балі, а пазней да ініцыятывы далучыліся і іншыя інданезійскія гарады.

Каментары3

  • Харам такі харам
    14.10.2025
    Цікаўна, як гэта спалучаецца з ісламам.
    А тое там увесь час кампаніі аб тым. каб дзяўчаты плечы пакрывалі і платкі насілі.
  • are you sure?
    14.10.2025
    насамрэч, "кашэчага"?
  • a.hto.tam.idze
    15.10.2025
    Сямейства катовых. Мяса - катовае. Ці там плануюць забарону выключна мяса самак катоў?

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць