Усяго патроху2121

Юрый Дудзь завітаў да самага знакамітага беларуса на Мадэйры

Максім Харошын распавёў у інстаграме, што тыдзень правёў у кампаніі папулярнага расійскага блогера. Канешне, накарміў таго дранікамі.

Юрый Дудзь і Максім Харошын. Фота: інстаграм Харошына

Беларускі бізнэсмен Максім Харошын валодаў у Мінску кветкавай крамай. Многім ён стаў вядомым у 2020 годзе пасля таго, як яго моцна збілі сілавікі. Харошын з сям'ёй выехаў у Літву, дзе адкрыў краму кветак — пасля такія крамы з'явіліся і ў іншых краінах. Пазней сям'я перабралася на партугальскі востраў Мадэйра. Сёлета яны адкрылі там бар Who is Betty.

Цяпер Максім распавёў у інстаграме, што да яго завітаў Юрый Дудзь: «За тыдзень паспелі пагуляць у футбол, выпіць віна ў нашым бары, абмеркаваць сусветны парадак, схадзіць на хайк, паесці нашых дранікаў, пажартаваць з таго, хто колькі зарабляе, спытаць, у чым моц, і, канешне, паказаць наш востраў з усіх бакоў».

Раней Юрый Дудзь рэкламаваў тур на Мадэйру, дзе ўдзельнікам прапаноўвалі знаёміцца з востравам у кампаніі вядомага расійскага блогера. Каштавала 6‑дзённая вандроўка ў кампаніі Дудзя 12,5 тысячы даляраў. У гэты кошт былі ўключаны сняданкі, абеды і вячэры ў рэстаране, пражыванне па 2 чалавекі ў нумары 5‑зоркавага гатэля (даплата за аднамеснае размяшчэнне была 600 даляраў), забаўляльная праграма, трансфер і гід. Пералёт у суму не ўваходзіў.

Каментары21

  • Клічко
    20.10.2025
    Не будзь як дудзь , калі б вы ўважлівей сачылі за навінамі, вы б заўважылі, што ў самым пачатку вайны нават Зяленскі ў сваім выступе яго падзякаваў за пазіцыю
  • не такі, як ёсць
    20.10.2025
    Гэта той самы дудзь, які Шагала лічыць вялікім ‘’руускім’’ мастаком і сцвярджае, што ва Украіне ваюць не рускія а пуціністы? 🤦🏻‍♂️🤣 Нармальны беларус мусіць паслаць яго ў ср.ку
  • не такі, як ёсць
    20.10.2025
    Клічко, ён і трампу неаднаразова дзякаваў ))

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў30

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку11

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў30

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць