Грамадства22

Штучны інтэлект будзе дапамагаць беларусам лячыць зубы

Рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесар Сяргей Рубніковіч падчас міжнароднага форуму стаматолагаў у Мінску расказаў пра сучасныя напрамкі развіцця айчыннай стаматалогіі і выкарыстанне новых тэхналогій, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Сяргей Рубніковіч адзначыў, што ў Беларусі актыўна ўкараняюцца 3D-тэхналогіі і штучны інтэлект. У прыватнасці, распрацоўваецца лічбавая праграма «памочнік доктара-стаматолага», якая з дапамогай ШІ будзе дапамагаць у дыягностыцы захворванняў зубоў і дзяснаў на аснове камп’ютарнай тамаграфіі і клінічных даных. Праграма дапаможа своечасова выяўляць схаваныя паталогіі, такія як карыес, парадантыт ці перадпухлінныя працэсы, якія не заўсёды бачныя пры звычайным аглядзе.

Рубніковіч падкрэсліў, што штучны інтэлект не заменіць доктара, а будзе толькі інструментам, які палягчае аналіз медыцынскіх даных і дазваляе выбраць аптымальную стратэгію лячэння паводле нацыянальных клінічных пратаколаў.

Асобная ўвага надаецца і рэгенератыўнай медыцыне. Сумесна з Акадэміяй навук распрацоўваюцца тэхналогіі біятрансплантатаў для лячэння захворванняў парадонта і аднаўлення касцяной тканкі. У некаторых выпадках удаецца праводзіць органазахавальныя аперацыі, калі зуб можна пакінуць на месцы.

Каментуючы тэму «вырошчвання зубоў», рэктар адзначыў, што пакуль у сусветнай практыцы гэтага дасягнуць не ўдалося, але даследаванні ў галіне стварэння зубных тканак працягваюцца, і ў будучыні гэта можа стаць рэальнасцю.

Каментары2

  • Когда будет у нас как в Англии?
    29.10.2025
    В Великобритании после второй мировой войны правительство лечение и протезирование зубов сделало бесплатным. У нас дерут семь шкур. И называют это социальным государством.
  • Барадзед
    29.10.2025
    Дожили. Бездушная, безразличная машина будет решать, как лечить пациентов.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць