Свет

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

1 лістапада ў Каіры пачынае паўнавартасную працу Вялікі Егіпецкі музей (Grand Egyptian Museum) — маштабны праект коштам каля аднаго мільярда даляраў, прысвечаны выключна гісторыі егіпецкай цывілізацыі. Будынак месціцца ўсяго за 1,5 км ад пірамід Гізы і займае каля паўмільёна квадратных метраў, паведамляе The Guardian.

Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Ідэя стварэння музея з’явілася яшчэ ў 1992 годзе, але будаўніцтва пачалося толькі ў 2005‑м і неаднаразова спынялася.

У экспазіцыі — больш за 50 тысяч артэфактаў: ад дагістарычных часоў да эпохі Рыма. Сярод іх — 83‑тонная статуя Рамзэса II і 4500‑гадовая «сонечная лодка» фараона Хуфу, будаўніка Вялікай піраміды.

Музейны комплекс уключае вялікія выставачныя залы, дзіцячы музей, адукацыйныя і канферэнц-цэнтры, камерцыйную зону і лабараторыю для рэстаўрацыі. Экспазіцыі размешчаныя па эпохах і тэматычных раздзелах, каб наведвальнікі маглі паступова заглыбляцца ў гісторыю Егіпта.

Частку калекцыі перавезлі са старога музея на плошчы Тахрыр, а астатнія прадметы — вынік нядаўніх археалагічных знаходак, у тым ліку з некропаля Сакара.

Дырэктар музея Ахмед Ганейм адзначае, што гэта не проста месца захавання старажытнасцяў, а сучасная прастора, дзе гісторыя спалучаецца з тэхналогіямі: наведвальнікаў чакаюць мультымедыйныя інсталяцыі і элементы дапоўненай рэальнасці.

Праект стаў часткай вялікай дзяржаўнай праграмы развіцця інфраструктуры — побач будуецца новая лінія метро і працуе аэрапорт, адкрыты ў 2020 годзе. 

Адкрыццё ўстановы некалькі разоў пераносілі, у тым ліку з-за напружанай сітуацыі на Блізкім Усходзе. 16 кастрычніка Вялікі Егіпецкі музей часткова адкрыў асноўныя галерэі для тэставага запуску, прымаючы да чатырох тысяч наведвальнікаў у дзень.

Для Егіпта музей мае не толькі культурнае, але і эканамічнае значэнне: улады разлічваюць прыцягнуць мільёны турыстаў. У 2024 годзе краіну наведала 15,7 мільёна чалавек, а да 2032‑га плануецца падвоіць гэты паказчык. Паводле ацэнак, музей зможа прымаць да 20 тысяч наведвальнікаў штодня. Міністр турызму назваў яго адкрыццё «падарункам Егіпта ўсяму свету».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць