Сёння — Дзень абароны чорных катоў. Іх будуць раздаваць бясплатна
17 лістапада адзначаецца незвычайнае свята — Дзень абароны чорных катоў. Яно з’явілася насуперак забабонам пра тое, што такія каты прыносяць няўдачу.

17 лістапада — Дзень абароны чорных катоў. У гонар гэтага дня «Фаўна горада» запускае акцыю «Забіраем шчасце ў дом!». Кожнаму, хто завядзе новага гадаванца чорнай масці з 17 да 23 лістапада, — латок з напаўняльнікам у падарунак.
Ген, які адказвае за чорны колер шэрсці, звязаны з фармаваннем імуннай абароны. То бок у чорных катоў ад прыроды больш моцны імунітэт: яны радзей хварэюць і могуць пражыць даўжэй.
Але забабоны не паўсюль дзейнічаюць. У Вялікабрытаніі чорны кот, які перабег дарогу, наадварот, да ўдачы. А калі ён выпадкова зайшоў да вас у дом — гэта яшчэ і да грошай.
Каб даведацца больш пра акцыю і сустрэцца з коцікамі, трэба патэлефанаваць па нумарах:
- 8 029 143-42-42;
- 8 029 395-09-25.
Каментары