Расійскія войскі ў ноч на 17 лістапада нанеслі два ракетныя ўдары па горадзе Балаклія ў Харкаўскай вобласці Украіны

Пад удар трапілі жылыя кварталы, паведаміў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Віталь Карабанаў.
Паводле яго даных, загінулі тры чалавекі, яшчэ дзесяць, сярод якіх трое дзяцей, атрымалі раненні. Дзевяць пацярпелых былі шпіталізаваныя. «На месцы працягваюць працу ратавальнікі, медыкі і экстранныя службы», — адзначыў Карабанаў.
Удар быў нанесены каля трэцяй гадзіны ночы. Перад гэтым Паветраныя сілы УСУ папярэдзілі аб запуску расійскімі войскамі балістычных ракет з Курскай вобласці. Балаклія месціцца прыкладна за 80 км ад Харкава.
Да гэтага расійская армія нанесла адзін з самых смяротных удараў за цяперашнюю восень па Кіеве. 14 лістапада ў выніку атакі з дапамогай дронаў і балістычных ракет у ўкраінскай сталіцы загінулі сем чалавек, а ў Кіеўскай вобласці — шэсць.
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары