Нерухомасць11

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

Будаўнікі трэста № 35 прыступілі да мадэрнізацыі абсерваторыі Мінскага планетарыя ў парку Горкага. На ўсё ім даецца тры месяцы.

Рамонт адбудзецца ў будынку 1967 года пабудовы, цыліндрычнай формы, у вышыню па купале 12 м, у дыяметры — 5,5 м. На верхні ўзровень, дзе размешчаны ўнікальны тэлескоп Carl Zeiss 1950/130, вядзе вінтавая лесвіца.

На пачатковым этапе дэмантуецца ўсё састарэлае. Далей змантуюць новыя вітражныя сістэмы, пракладуць сеткі электразабеспячэння, выканаюць аздабленне і добраўпарадкаванне.

У будынка з'явіцца новы купал з вярчэннем на 360 градусаў са спецыяльнымі створкамі. Кожная калона будзе з падсветкай.

На час рамонту тэлескоп пераехаў, засталася толькі станіна ад яго. Але праз тры месяцы (столькі будаўнікам адведзена на мадэрнізацыю будынка) аптычная сістэма вернецца на сваё месца для таго, каб усе ахвотныя маглі ў дзённы і вячэрні час сачыць за жыццём свяціл, паведамляе канал «Мінскбуда».

Каментары1

  • хамса
    17.11.2025
    я гэта толькі вітаю )

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць