Грамадства77

Дарадца прэзідэнта Літвы не бачыць сэнсу ў перамовах з Беларуссю на ўзроўні МЗС

Праз перавозчыкаў, якія захраслі на мяжы, у аўторак маюць адбыцца тэхнічныя кантакты з беларускім бокам, кажа галоўны дарадца прэзідэнта Наўседы Дэйвідас Матулёніс.

Фота: ДМК

«Гэта ў асноўным праблема, створаная рэжымам Лукашэнкі. Фуры ўзятыя ў закладнікі, і цяпер прапануецца весці перамовы, таму мне гэтае паняцце — перамовы — таксама не падабаецца. Заўтра, хутчэй за ўсё, будуць тэхнічныя кантакты з беларускім бокам. Мы маем сваё бачанне, прадставім сваё бачанне і паглядзім, як яны адрэагуюць, і калі ўсё сапраўды будзе выглядаць дастаткова добразычліва, я яшчэ раз паўтару: ніхто спецыяльна не зацікаўлены працягваць гэтае закрыццё пунктаў перасячэння мяжы», — LRT radio заявіў Д. Матулёніс.

Як паведамлялася, калі Літва гаворыць пра тэхнічны ўзровень перамоваў, Мінск імкнецца перавесці іх на больш высокі ўзровень — Аляксандр Лукашэнка хоча, каб вялі перамовы міністры замежных спраў.

У сваю чаргу Д. Матулёніс сцвярджае, што падстаў праводзіць перамовы на ўзровень Міністэрства замежных спраў не бачыць, бо перш за ўсё трэба дачакацца вынікаў тэхнічнай сустрэчы. «Чаму мы павінны пераходзіць на ўзровень замежных спраў? Мы маем канкрэтную праблему, яе трэба вырашыць — і ўсё стане на свае месцы. Цяпер спрабуюць абрастаць усялякімі новымі праблемамі, нібыта мы ў нечым вінаватыя, паказваючы, што тут невядома з якой прычыны Літва закрыла пункты перасячэння мяжы — другі бок цудоўна ведае, чаму яны былі закрытыя. Усё можна было вырашыць на працягу некалькіх дзён, але гэтага зроблена не было», — сказаў дарадца прэзідэнта.

«На тым баку, на Усходзе, часта бывае так, што ствараецца праблема, а потым прапануецца яе вырашаць. Гэта крыху нагадвае пэўную дзейнасць, з выкарыстаннем пэўных рычагоў, з мэтай дамагацца перамоваў, але на сёння я не бачу патрэбы ісці ў нейкія далейшыя перамовы. Так, яны будуць заўтра, паглядзім, як усё будзе выглядаць, і тады наш урад прыме найбольш разумнае рашэнне», — сказаў ён.

У канцы кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю да канца лістапада, у Беларусі захраслі больш за тысячу літоўскіх фур.

Каментары7

  • Назва нашай краіны Беларусь
    17.11.2025
    %, тых летувісаў, якія называюць нас не Беларусь, а па-савецку "Балтарусія", то бок "Белоруссия" я не паважаю. Лічу, што яны не паважаюць беларусаў. То чаму я павінен тады іх паважаць?
  • @@@
    17.11.2025
    "На тым баку, на Усходзе"
    Литва уже куда-то переместилась с севера Беларуси?
  • .
    17.11.2025
    Назва нашай краіны Беларусь, Беларусь - краіна створаная саўкамі для саўкоў і па-савецку.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць